Падыходзячы да Прычасця

Прамаўляй у думках наступныя вершы Метафраста:
Вось, я прыступа́ю да Бажэ́ственнага Прычасця.
Стварыцель! Не апячы́ мяне прычашчэ́ннем,
Бо Ты – агонь, які спа́львае недасто́йных.
Але ачы́сці мяне ад усякай нечыстаты́.
І затым:
Вячэ́ры Тваёй Тайнай сёння, Сы́не Бо́жы, як удзельніка мяне прымі,
бо во́рагам Тваім я не выдам тайны і не дам Табе пацалунка, як Іуда, а, як разбо́йнік, вызнаю́ Цябе:
памяні мяне, Го́спадзі, у Царстве Тваім.
І вершы:
Бажэ́ственную Кроў бачачы, страшы́ся, чалавек!
Бо яна – агонь, які спа́львае недасто́йных.
Бо́жае Цела і абагаўля́е мяне, і жы́віць:
Абагаўля́е дух, а розум жы́віць дзіўна.
Потым трапары:
Ты прывабіў мяне любо́ўю, Хрысце, і перамяніў мяне святым да Цябе імкне́ннем.
Папалі ж агнём духо́ўным грахі мае і спадо́бі мяне спаўна атрымаць ад Цябе асало́ду, каб я радасна праслаўляў, До́бры, два прышэ́сці Твае.
У светлы збор святых Тваіх як увайду я, недасто́йны́?
Бо калі асмелюся я ўвайсці з імі ў хо́рам, то адзенне вы́дасць мяне, бо яно не вясельнае, і я буду звя́заны і вы́кінуты Ангеламі.
Ачысці, Го́спадзі, нечыстату́ душы́ маёй і спасі мяне, як Чалавекалюбец.
І малітву:
Уладару́ Чалавекалюбны, Го́спадзі Іісусе Хрысце́, Бо́жа мой, няхай не будуць мне Святыні гэ́тыя ў асуджэ́нне за то́е, што я недасто́йны,
а будуць няхай на ачышчэ́нне і асвячэ́нне душы́ і цела і ў зало́г будучага жыцця і Царства.
А для мяне дабро́ – злучацца з Бо́гам і ўкладаць на Го́спада надзею на спасенне маё.
І зноў:
Вячэ́ры Тваёй Тайнай сёння, Сы́не Бо́жы, як удзельніка мяне прымі,
бо во́рагам Тваім я не выдам тайны і не дам Табе пацалунка, як Іуда, а, як разбо́йнік, вызнаю́ Цябе:
памяні мяне, Го́спадзі, у Царстве Тваім.