Малітва Яфрэма Сірына
Госпадзе і Ўладару жыцця майго, духа ленасці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя не дай мне. [зямны паклон]
Духа чысціні, пакоры, цярплівасці і любові дай мне, слузе Твайму. [зямны паклон]
Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты благаславёны на вякі вякоў. Амінь. [зямны паклон]
Госпадзе, ачысці мяне, грэшнага. [12 разоў, з малымі паклонамі]
Госпадзе і Ўладару жыцця майго, духа ленасці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя не дай мне.
Духа чысціні, пакоры, цярплівасці і любові дай мне, слузе Твайму.
Так, Госпадзе Ўладару! Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты благаславёны на вякі вякоў. Амінь. [зямны паклон]