Канон пакаянны да Госпада нашага Іісуса Хрыста

Канон, глас 6

Песня 1

Ірмо́с: Ні́бы па су́шы прайшо́ўшы па бе́здані нага́мі і ба́чачы, як то́не гані́цель-фарао́н, Ізра́іль ускліка́ў: запяе́м Бо́гу пе́сню перамо́гі.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Цяпе́р прыступі́ў я, грэ́шны і абцяжа́раны, да Цябе́, Уладара́ і Бо́га майго́; але́ не сме́ю глядзе́ць на не́ба, то́лькі малю́ся, ка́жучы: дай мне, Го́спадзі, ро́зум, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

О, го́ра мне, грэ́шнаму! Бо́льш за ўсіх людзе́й акая́нны я, пакая́ння ня́ма ўва мне; дай мне, Го́спадзі, слёзы, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Неразу́мны, акая́нны чалаве́к, у ляно́це ты час марну́еш; паду́май пра жыццё тваё, і звярні́ся да Госпада Бо́га, і апла́квай учы́нкі свае́ го́рка.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Маці Бо́жая Прачы́стая, глянь на мяне́, грэ́шнага, і ад па́сткі дыя́вала збаў мяне́, і на шлях пакая́ння скіру́й мяне́, каб учы́нкі свае́ я апла́каў го́рка!

Песня 3

Ірмо́с: Го́спадзі, няма́ тако́га свято́га, як Ты, Бо́жа мой, Які́ ўзвы́сіў го́днасць ве́руючых у Цябе́, До́бры, і ўмацава́ў нас на ка́мені запаве́ту Твайго́.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Калі́ паста́ўлены бу́дуць прасто́лы на Стра́шным Судзе́, тады́ ўчы́нкі ўсіх людзе́й адкры́юцца; го́ра там бу́дзе грэ́шным, на му́ку адпра́ўленым; і ве́даючы гэ́та, душа́ мая́, пака́йся ў злых учы́нках тваі́х.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Пра́веднікі ўзра́дуюцца, а грэ́шнікі бу́дуць пла́­каць, тады́ ніхто́ не змо́жа дапамагчы́ нам, а ўчы́нкі на́шы асу́дзяць нас; таму́, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пака́йся ў злых учы́нках тваі́х.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Го́ра мне, мнагагрэ́шнаму, апага́ненаму ўчы́нкамі і ду́мкамі, ні кро́плі слёз не ма́ю я, бессардэ́чны; цяпе́р падымі́ся з зямлі́, душа́ мая́, і пака́йся ў злых учы́нках тваі́х.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Вось звярта́ецца, Спада́рыня, Сын Твой, і настаўля́е нас на до́брае, а я, грэ́шны, ад дабра́ заўжды́ ўцяка́ю; але Ты, Мі́ласцівая, памі́луй мяне́, каб я пака́яўся ў злых учы́нках маі́х.

Сядальны, глас 6

Разважа́ю пра дзень стра́шны і апла́кваю мае́ злыя ўчы́нкі: які́ адка́з дам я пе́рад Бессмяро́тным Царо́м і як адва́жуся глядзе́ць на Суддзю́ я, блу́дны́ Міласэ́рны О́йча, Сы́не Адзінаро́дны і Дух Святы́, памі́луй мяне́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Багародзічны: Звя́заны цяпе́р мно́гімі ако́вамі грахо́ў і апанава́­ны лю́тымі страсця́мі і бе́дамі, да Цябе́ звярта́юся, майго́ рату́нку, і ўскліка́ю: дапамажы́ мне, Дзе́ва, Ма́ці Бо́жая.

Песня 4

Ірмо́с: "Хрысто́с – мая́ сі́ла, Бог і Гаспо́дзь", – свята́я Ца́рква бога­дасто́йна спява́е, ускліка́ючы, ад чы́стага сэ́рца ў го́нар Го́спада святку́ючы.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Шыро́кая тут даро́га і прыда́тная, каб раско́шна жыць, але го́рка бу́дзе ў апо́шні дзень, калі́ душа́ з це́лам разлуча́цца бу́дзе; сцера­жы́ся гэ́тага, чалаве́к, дзе́ля Ца́рства Бо́жага.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Чаму́ бе́днага ты кры́ўдзіш, пла́ту на́йміту затры́мліваеш, бра́та свайго́ не лю́біш, імкне́шся да распу́сты і го́нару́ Пакі́нь гэ́та, душа́ мая́, і пака́йся дзе́ля Ца́рства Бо́жага.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

О, неразу́мны чалаве́ча, даку́ль ты бу́дзеш вя́знуць, як пчала́, збіра́ючы бага́цце сваё́ Яно́ ж ско́ра згі́не, як пыл і по́пел; таму́ лепш імкні́ся да Ца́рства Бо́жага.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Спада́рыня Багаро́дзіца, памі́луй мяне́, грэ́ш­нага, і ў дабрадзе́йнасці ўмацу́й, і ахава́й мяне́, каб рапто́ўная смерць не забра́ла мяне́ негато́вым, і давядзі́ мяне́, Дзе́ва, да Ца́рства Бо́жага.

Песня 5

Ірмо́с: Бажэ́ственным святло́м Тваі́м, До́бры, азары́, малю́ся, ду́шы тых, што звярта́юцца да Цябе́ зра́нку з любо́ўю, каб спазна́лі яны́ Цябе́, Сло́ва Бо́жае, і́сціннага Бо́га, Які́ з це́мры грахо́ўнай да Ся́бе клі́ча.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Успо́мні, акая́нны чалаве́ча, як з-за грахо́ў ты стаў рабо́м хлусні́, паклёпу, разбо́ю, хваро́б – лю́тых звяро́ў; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты́

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Трымця́ць мае́ чле́ны, бо ўсі́мі я правіні́ўся: калі́ глядзе́ў вачы́ма, калі́ слу́хаў вуша́мі, калі́ языко́м гавары́ў зло́е, я ўсяго́ сяб́е́ гее́не адда́ў; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты́

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Блудніка́ і разбо́йніка пакая́нне Ты прыня́ў, Спасі́целю; то́лькі я адзі́н ляно́таю грахо́ўнаю абцяжа́раны і злы́мі ўчы́нкамі заняво́лены; душа́ мая́ грэ́шная, ці гэ́тага захаце́ла ты́

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Дзі́ўная і ско́рая памо́чніца ўсім лю́дзям, Ма́ці Бо́жая, памажы́ мне, недасто́йнаму, бо душа́ мая́ грэ́шная гэ́тага захаце́ла.

Песня 6

Ірмо́с: Жыццёвае мо́ра, усхвалява́нае бу́раю напа́сцей, ба́чачы і да ці́хай пры́стані Тваёй прыплы́ўшы, я клі́чу да Цябе́: вы́ратуй ад гі́белі жыццё маё, Мнагамі́ласцівы.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Жыццё на зямлі́ я блу́дна пражы́ў і душу́ ў це́мру адда́ў; цяпе́р жа малю́ Цябе́, Мі́ласцівы Уладару́: вы́звалі мяне́ з гэ́тага ра́бства во́рага і дай мне ро́зум выко́нваць во́лю Тваю́.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Хто ро́біць тако́е, як я́ Бо як свіння́ ляжы́ць у гра́зі, так і я граху́ служу́. Але́ Ты, Го́спадзі, вы́цягні мяне́ з бру́ду гэ́тага і схілі́ маё сэ́рца выко́нваць за́паведзі Твае́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Павярні́ся, акая́нны чалаве́ча, да Бо́га, успо́м­ніўшы свае́ саграшэ́нні, прыпада́ючы да Тварца́ са слязьмі́ і е́нкам; і Ён, бу́дучы міласэ́рным, дасць табе́ ро́зум для пазна́ння во́лі Яго́.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Багаро́дзіца Дзе́ва, ад ба́чнага і няба́чнага зла захава́й мяне́, Прачы́стая, і прымі́ малі́твы мае́, і прынясі́ іх Сы́ну Твайму́, каб Ён даў мне ро́зум для выкана́ння во́лі Яго́.

Кандак

Душа́ мая́, наво́шта ты граха́мі багаце́еш, наво́шта во́лю дыя́вала выко́нваеш, на што надзе́ю ўсклада́еш́ Пераста́нь рабі́ць гэ́та і звярні́ся да Бо́га з пла́чам, ускліка́ючы: міласэ́рны Го́спадзі, памі́луй мяне́, грэ́шнага.

Ікас

Паду́май, душа́ мая́, пра го́ркую гадзі́ну сме́рці і Стра́шны Суд Тварца́ твайго́ і Бо́га: бо А́нгелы гро́зныя во́зьмуць цябе́, душа́, і ў ве́чны аго́нь увяду́ць; таму́, паку́ль не прыйшла́ смерць, пака́йся, ускліка́ючы: Го́спадзі, памі́луй мяне́, грэ́шнага.

Песня 7

Ірмо́с: Расада́йнаю зрабіў А́нгел печ святы́м юнака́м, а нака́з Бо́жы, які халдзе́яў апалі́ў, перакана́ў мучы́целя ўсклі́кнуць: благаславёны Ты, Бо́жа айцо́ў на́шых.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Не спадзява́йся, душа́ мая́, на тле́ннае бага́цце і на здабы́так няпра́ведны, бо не ве́даеш ты, каму́ пакі́неш усё гэ́та, таму́ ўсклі́кні: памі́луй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Не разлі́чвай, душа́ мая́, на цяле́снае здаро́ўе і на прыгажо́сць, яка́я ху́тка зніка́е, ты ж ба́чыш, што ду́жыя і малады́я паміра́юць, таму́ ўсклі́кні: памі́луй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Успо́мні, душа́ мая́, пра ве́чнае жыццё – пра Ца́рства Нябе́снае, прыгатава́нае святы́м, і пра це́мру зне́шнюю і гнеў Бо́жы – злым, і ўсклі́кні: памі́луй мяне́, Хрысце́ Бо́жа, недасто́йнага.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Прыпадзі́, душа́ мая́, да Бо́жай Ма́ці і памалі́ся Ёй, бо Яна́ – ско́рая памо́чніца тым, хто ка́ецца, Яна́ ўмо́ліць Сы́на Хрыста́ Бо́га, і Ён памі́луе мяне́, недасто́йнага.

Песня 8

Ірмо́с: З по́лымя расу́ для святы́х утвары́ў Ты і ахвя́ру пра́веднага вадо́ю спалі́ў: бо Ты ўсё ро́біш, Хрысце́, як то́лькі захо́чаш. Цябе́ мы праслаўля́ем на ўсе вякі́.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Як магу́ не пла́каць я, калі паду́маю пра сме́рць. Я ж ба́чыў, як у труне́ ляжа́ў брат мой, бяссла́ўны і бры́дкі. Чаго́ я чака́ю і на што спадзяю́ся́ То́лькі дай мне, Го́спадзі, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне. [Двойчы]

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Я ве́ру, што Ты пры́йдзеш судзі́ць жывы́х і мёртвых і ўсе ў сваі́м чы́не ста́нуць, стары́я і малады́я, уладары́ і князі́, дзе́вы і свяшчэ́ннікі; дзе апыну́ся я́ Таму́ я ўскліка́ю: дай мне, Го́спадзі, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Прачы́стая Багаро́дзіца, прымі́ недасто́йную малі́тву маю́, і захава́й мяне́ ад рапто́ўнай сме́рці, і пада́й мне, паку́ль яшчэ́ не кане́ц, пакая́нне.

Песня 9

Ірмо́с: Бога лю́дзям немагчы́ма ба́чыць, бо на Яго і чыны́ а́нгельскія глядзе́ць не сме́юць; але́ праз Цябе́, Усячы́стая, ба́чным ста́ла для смяро́тных Сло́ва ўцяле́сненае; Яго́ веліча́ючы, мы з нябе́снымі во́інствамі Цябе́ ўблажа́ем.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Цяпе́р да вас я звярта́юся, А́нгелы, Арха́нгелы і ўсе нябе́сныя сі́лы, які́я каля́ прасто́ла Бо́жага стаіце́: малі́цеся да Тварца́ свайго́, каб Ён зба́віў душу́ маю́ ад му́кі ве́чнае.

Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.

Цяпе́р з пла́чам я звярта́юся да вас, святы́я патрыя́рхі, цары́ і праро́кі, апо́сталы і свяці́целі, і ўсе выбра́ннікі Хрысто́вы: дапамажы́це мне на Судзе́, каб Ён спас душу́ маю́ ад сі́лы варо́жай.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.

Цяпе́р да вас я ўзніма́ю ру́кі, святы́я му́чанікі, пустэ́льнікі, няві́ннікі, пра́веднікі і ўсе святы́я, што мо́ліцеся да Го́спада за ўвесь свет: няха́й памі́луе Ён мяне́ ў гадзі́ну сме́рці маёй.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Ма́ці Бо́жая, дапамажы́ мне, я ве́льмі спа­дзяю́ся на Цябе́, умалі́ Сы́на Свайго́, каб Ён паста́віў мяне́, недасто́йнага, спра́ва ад Сябе́, калі ся́дзе і бу́дзе судзі́ць жывы́х і мёртвых. Амі́нь.

Малiтва

Уладару́ Хрысце́ Бо́жа, Ты паку́тамі Тваі́мі мяне́ ад паку́т пазба́віў і ра́намі Тваі́мі мае́ ра́ны загаі́ў, пада́й мне, які́ мно́га пе́рад Табо́ю награшы́ў, слёзы жа́лю; раствары́ ў маі́м це́ле пах Жыватво́рчага Це́ла Твайго́, і дай асало́ду душы́ маёй Тваёю Кашто́ўнаю Крывёю заме́ст той го́рычы, яко́ю праці́ўнік мяне́ напаі́ў; ро́зум мой, да долу пані́клы, узвы́сь да Сябе́ і адвядзі́ ад про́рвы пагі́бельнай, бо няма́ ў мяне́ пакая́ння, няма́ жа́лю, няма́ слязы́ суцяша́льнай, яка́я прыво́дзіць дзяце́й да і́хняй спа́дчыны.

Я азмро́чыў сво́й ро́зум жыце́йскімі страсця́мі, не магу́ скірава́ць на Цябе́ свой по́гляд у час хваро́бы, не магу́ сагрэ́цца сляза́мі любо́ві да Цябе́.

Але́ Ты, Уладару́ Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Ска́рбніца дабра́, пада́й мне пакая́нне ўсяцэ́лае і сэ́рца руплі́вае, каб шука́ць Цябе́; пада́й мне благада́ць Тваю́ і аднаві́ ўва мне ры́сы Твайго́ во́браза.

Я пакі́нуў Цябе́, але́ Ты не пакі́нь мяне́; вы́йдзі на по́шукі мяне́; прывядзі́ на па́шу Тваю́ і далучы́ мяне́ да аве́чак вы́бранага Твайго́ ста́да; узгаду́й мяне́ з і́мі, жы́вячы Бажэ́ственнымі Тваі́мі Таі́нствамі, па малі́твах Прачы́стай Тваёй Ма́ці і ўсіх святы́х Тваі́х.

Амі́нь.