Канон малебны да Прасвятой Багародзiцы

Канон, глас 8
Песня 1
Ірмо́с: Ваду́ прайшо́ўшы ні́бы су́шу і егі́пецкага лі́ха пазбе́гнуўшы, ізраільця́нін ускліка́ў: Збаві́целю і Бо́гу на́шаму спява́йма.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Мно́гімі апанава́ны выпрабава́ннямі, да Цябе́ я звярта́юся ў по́шуках спасе́ння: О, Ма́ці Сло́ва і Дзе́ва, ад ця́жкіх бе́дстваў спасі́ мяне́.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Турбу́юць мяне́ напа́ды страсце́й, які́я напаўня́юць душу́ маю́ вялі́каю марко́таю; супако́й яе́ мі́рам Сы́на і Бо́га Твайго́, Дзе́ва Усебеззага́нная.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Цябе́, што нарадзі́ла Спасі́целя і Бо́га, малю́ я, Дзе́ва, пра збаўле́нне мяне́ ад бе́дстваў; да Цябе́ цяпе́р звярта́ючыся, я скіро́ўваю і душу́, і ро́зум.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Хво́рага це́лам і душо́ю, наве́двання Бо́жага і кло́пату ад Цябе́ спадо́бі, адзі́ная Багама́ці, бо Ты до́брая і До́брага нарадзі́ла.
Песня 3
Ірмо́с: Нябе́снага ку́пала Верхатво́рца Го́спадзі і Царквы́ Ствары́цель, умацу́й мяне́ ў любо́ві да Цябе́, Ты, мэ́та маі́х імкне́нняў, апо́ра ве́рных, адзі́ны Чалавекалю́бец.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Абаро́наю і по́крывам жыцця́ майго́ лічу́ я Цябе́, Богарадзі́целька Дзе́ва: Ты мяне́ скіру́й да пры́стані Тваёй, Віно́ўніца дабро́т, апо́ра ве́рных, адзі́ная Усяпе́тая.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Малю́ Цябе́, Дзе́ва: душэ́ўную збянтэ́жанасць і бу́ру сму́тку майго́ разгані́, бо Ты, Боганяве́ста, крыні́цу спако́ю – Хрыста́ нарадзі́ла, адзі́ная Прачы́стая.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ты нарадзі́ла Дабрадзе́я, дабра́ Віно́ўніка, а таму́ бага́ццем дабрадзе́йства ўсіх адары́, бо Ты ўсё мо́жаш, пако́лькі мо́цнага сі́лаю Хрыста́ нарадзі́ла Ты, Богаблажэ́нная.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Дзе́ва, Ты дапамажы́ мне, зму́чанаму лю́тымі не́мачамі і балю́чымі страсця́мі, бо я зна́ю Цябе́, Найбеззага́ннейшая, як ска́рбніцу ацале́нняў бага́тую і невычарпа́льную.
Пасля:
Захава́й ад бед рабо́ў Тваі́х, Багаро́дзіца, бо мы ўсе пасля Бо́га да Цябе́ звярта́емся, як да несакруша́льнай сцяны́ і абаро́ны.
Спагля́нь з міласэ́рнасцю, усяпе́тая Багаро́дзіца, на мае́ лю́тыя цяле́сныя паку́ты і ацалі́ не́мач душы́ маёй.
Трапар, глас 2
Гара́чая малі́тва і сцяна́ непрысту́пная, мі́ласці крыні́ца, све́ту прыста́нішча, мы шчы́ра ўскліка́ем да Цябе́: Багаро́дзіца Улады́чыца, паспяшы́ і збаў нас ад бед, адзі́ная ско́рая абаро́нніца.
Песня 4
Ірмо́с: Пачу́ў я, Го́спадзі, пра таі́нства заду́мы Тваёй, уразуме́ў спра́вы Твае́ і прасла́віў Тваё Бажаство́.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Страсце́й маі́х узбурэ́нне і бу́ру маі́х саграшэ́нняў уціхамі́р, Боганяве́ста, Яка́я нарадзі́ла Стырнаво́га – Го́спада.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Пада́й мне Тваю́ бязме́жную міласэ́рнасць у адка́з на мой за́клік да Цябе́, Яка́я нарадзі́ла Міласэ́рнага і Спасі́целя ўсіх, хто апява́е Цябе́.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Ма́ючы асало́ду ад Тваі́х даро́ў, Прачы́стая, мы спява́ем удзя́чную пе́сню, прызнаючы́ Цябе́ за Багама́ці.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
На ло́жы ў хваро́бе сваёй і не́мачы ляжу́ я, таму́ дапамажы́ мне як Добралюбі́вая, адзі́ная Вечнадзе́ва.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Надзе́ю і апо́ру, і непахі́сную сцяну́ спасе́ння ма́ючы ў Табе́, Усяпе́тая, мы ад уся́кай ця́жкасці збаўля́емся.
Песня 5
Ірмо́с: Прасвятлі́ нас нака́замі Тваі́мі, Го́спадзі, і сі́лаю Тваёю высо́каю Тво́й мір пада́й нам, Чалавекалю́бец.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Напо́ўні, Чы́стая, весяло́сцю сэ́рца маё, Тваю́ чы́стую даючы́ ра́дасць, бо Віно́ўніка весяло́сці нарадзі́ла Ты.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Збаў нас ад бед, Багаро́дзіца Чы́стая, што нарадзі́ла ве́чнае Збаўле́нне і мір, які́ перавыша́е ўся́кае разуме́нне.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Рассе́й імглу́ саграшэ́нняў маі́х, Боганяве́ста, праме́ннем Твайго́ ззя́ння, Ты, што нарадзі́ла Святло́ Бажэ́ственнае і спрадве́чнае.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Ацалі́, Чы́стая, душы́ маёй не́мач, спадо́біўшы мяне́ Тваёй апе́кі, і здаро́ўе малі́твамі Тваі́мі пада́й мне.
Песня 6
Ірмо́с: Малі́тву я пралію́ да Го́спада і Яму́ адкры́ю бе́ды мае́, таму́ што́ злом душа́ мая́ напо́ўнена і жыццё маё да пе́кла наблі́жана. І малю́ся я, як Іо́на: ад згу́бы, Бо́жа, вы́баў мяне́.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Як Сам Той, Хто адда́ў Сябе́ на смерць, спас ад сме́рці і згу́бы маю́ істо́ту, ахо́пленую згу́баю і сме́рцю, так Ты, Дзе́ва, малі́ Го́спада і Сы́на Твайго́ зба́віць мяне́ ад ліхадзе́йства во́рагаў.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Як абаро́нніцу жыцця́ Цябе́ зна́ю і захава́льніцу надзе́йную, Дзе́ва, Яка́я спыня́е мно́ства спаку́с і адво́дзіць зло́бу дэ́манаў; і малю́ся заўжды́: ад згу́бы страсце́й маі́х збаў мяне́.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Мы ма́ем, Цябе́, Дзе́ва, як сцяну́ абаро́нную, як уседаскана́лае спасе́нне душ і ўце́ху ў няго́дах, і святлу́ Твайму́ заўжды́ ра́дуемся. О, Улады́чыца, і цяпе́р нас ад страсце́й і бед урату́й.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
У пасце́лі цяпе́р я хво́ры ляжу́, і няма́ ацале́ння пло́ці маёй, але́ да Цябе́ я малю́ся, До́брай, Яка́я нарадзі́ла Бо́га і Спасі́целя све́ту, і Збаві́целя ад не́мачаў: ад згу́бы не́мачаў падымі́ мяне́.
Кандак, глас 6
Абаро́на хрысція́н надзе́йная, Хада́йніца да Тварца́ нязме́нная, не пагарджа́й малітвамі грэ́шнікаў, а паспе́й як До́брая на дапамо́гу нам, што з ве́раю ўскліка́ем да Цябе́: паспяша́йся на засту́пніцтва і ху́тка прыйдзі́ на хада́йніцтва, абараня́ючы заўжды́, Багаро́дзіца, тых, хто шану́е Цябе́.
Другi кандак, глас той жа
Няма́ ў нас і́ншае дапамо́гі, няма́ і́ншае надзе́і, акрамя́ Цябе́, Прачы́стая Дзе́ва. Ты нам дапамажы́, на Цябе́ спадзяе́мся мы і Табо́ю хва́лімся, бо Твае́ мы рабы́, няха́й жа не пасаро́меемся.
Сціхіра, глас той жа
Не даруча́й мяне́ чалаве́чай абаро́не, Прасвята́я Улады́чыца, а прымі́ мале́нне раба́ Твайго́; бо няго́ды агарну́лі мяне́, я не магу́ цярпе́ць дэ́манскіх стрэ́л, прыту́лку не ма́ю і нідзе́ не знахо́джу прыста́нішча, няшча́сны я, адусю́ль напада́юць на мяне́, і ўце́хі не ма́ю, акрамя́ Цябе́, Улады́чыца све́ту, надзе́я і абаро́на ве́рных, не пагарджа́й малі́твай маёй і зрабі́ то́е, што кары́сна мне.
Песня 7
Ірмо́с: Юнакі́, які́я з Іудзе́і прыйшлі́, не́калі ў Вавіло́не ве́раю ў Тро́іцу по́лымя ў пе́чы перамаглі́, спява́ючы: Бо́жа айцо́ў, благаславёны Ты.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Жада́ючы на́ша спасе́нне здзе́йсніць, Спасі́целю, Ты ўсялі́ўся ва ўло́нне Дзе́вы, Яку́ю ўчыні́ў Ты Засту́пніцай све́ту; айцо́ў на́шых Бо́жа, благаславёны Ты.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Прыхі́льніка мі́ласці, Яко́га нарадзі́ла Ты, Ма́ці Чы́стая, умалі́, каб пазба́віліся ад саграшэ́нняў і душэ́ўнага бру́ду ты́я, што з ве́раю ўскліка́юць: айцо́ў на́шых Бо́жа, благаславёны Ты.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Як с ка́рбніцу спасе́ння, і крыні́цу нятле́ння, і надзе́йную цвярды́ню, і дзве́ры пакая́ння Ты паказа́ў Ту́ю, Яка́я нарадзі́ла Цябе́, тым, што ўскліка́юць: айцо́ў на́шых Бо́жа, благаславёны Ты.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Цяле́сныя сла́басці і душэ́ўныя не́мачы тых, што з любо́ўю прыхо́дзяць, Богарадзі́целька, пад по́крыва Тваё, спадо́бі ацалі́ць, Дзе́ва, Яка́я Спасі́целя Хрыста́ нам нарадзі́ла.
Песня 8
Ірмо́с: Цара́ Нябе́снага, Яко́га апява́юць во́інствы А́нгелаў, апява́йце і ўслаўля́йце і высо́ка ўзно́сьце ва ўсе вякі́.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Не пагарджа́й, Дзе́ва, ты́мі, хто про́сіць Тваёй дапамо́гі, апява́ючы і высо́ка ўзно́сячы Цябе́ наве́кі.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Не́мачы душы́ маёй і цяле́сныя хваро́бы Ты ацаля́еш, Дзе́ва, каб я праслаўля́ў Цябе́, Чы́стая, наве́кі.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ацале́нняў мно́ства Ты выліва́еш на тых, хто апява́е Цябе́, Дзе́ва, і высо́ка ўзно́сіць невымо́ўна Наро́джанага Табо́ю.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
На́ціскі спаку́с і напа́ды страсце́й адганя́еш Ты, Дзе́ва, таму́ мы апява́ем Цябе́ ва ўсе вякі́.
Песня 9
Ірмо́с: Справядлі́ва Багаро́дзіцай мы вызнае́м Цябе́, праз Цябе́ спасёныя, Дзе́ва Чы́стая, з хара́мі бяспло́тных сіл Цябе́ веліча́ючы.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Не пагарджа́й пато́кам слёз маі́х, Дзе́ва, што нарадзі́ла Хрыста, Які́ выціра́е з ко́жнага тва́ру ко́жную слязу́.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Ра́дасцю маё сэ́рца напо́ўні, Дзе́ва, Яка́я атрыма́ла паўнату́ ра́дасці і зні́шчыла боль граху́.
Прыпеў: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Прыста́нішчам і абаро́наю будзь, Дзе́ва, тым, хто звярта́ецца да Цябе́, сцяно́ю несакруша́льнаю, прыту́лкам, і по́крывам, і ра́дасцю.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Святла́ Твайго́ праме́ннем разганя́ючы це́мру няве́дання, асвятлі́, Дзе́ва, тых, хто з паша́наю вызнае́ Цябе́ Багаро́дзіцаю.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
На ме́сцы паку́т ад не́мачы ацалі́ таго́, хто ўпаў ду́хам, Дзе́ва, з хво́рага зрабі́ўшы здаро́вым.
Сцiхiры, глас 2
1. Вышэ́йшую за нябёсы і чысце́йшую за святло́ со́нечнае, Ту́ю, што зба́віла нас ад праклёну, Улады́чыцу све́ту спе́вамі ўшану́ем.
2. Ад мно́гіх маі́х грахо́ў хварэ́е це́ла, хварэ́е і душа́ мая́; да Цябе́ я звярта́юся, Благада́тнай: Надзе́я безнадзе́йных, Ты мне дапамажы́.
3. Улады́чыца і Ма́ці Збаві́целя, прымі́ малі́тву недасто́йных рабо́ў Тваі́х, каб хада́йнічаць пе́рад Наро́джаным ад Цябе́. О, Улады́чыца све́ту, будзь хада́йніцаю!
4. Стара́нна і ра́дасна мы спява́ем цяпе́р пе́сню Табе́, усі́мі апе́тай Багаро́дзіцы: з Прадце́чаю і ўсі́мі святы́мі малі́, Багаро́дзіца, Бо́га быць мі́ласцівым да нас.
5. Усе́ во́інствы А́нгелаў, Прадце́ча Гаспо́дні, двана́ццаць Апо́сталаў, усе́ святы́я з Багаро́дзіцаю, учыні́це малі́тву, каб спаслі́ся мы.
Малітвы Прасвятой Багародзiцы
Малiтва 1
Цары́ца мая́ найдабрэ́йшая, надзе́я мая́, Багаро́дзіца, прыту́лак для сіро́т і абаро́нніца падаро́жных, гаро́тных ра́дасць, пакры́ўджаных атулі́целька!
Ты ба́чыш маю́ бяду́, Ты ба́чыш маё го́ра; дапамажы́ мне як не́мачнаму, скіру́й мяне́ на шлях як падаро́жнага. Кры́ўду маю́ Ты ве́даеш, вы́звалі з яе́, як жада́еш, бо няма́ ў мяне́ і́ншае дапамо́гі, апро́ч Цябе́, ні і́ншае абаро́нніцы, ні до́брае суцяша́льніцы, акрамя́ Цябе́, о, Багама́ці, бо Ты захава́еш мяне́ і ату́ліш на ве́кі вяко́ў.
Амі́нь.
Малiтва 2
Каго́ бу́ду клі́каць, Улады́чыца́ Да каго́ звярну́ся ў журбе́ маёй, калі́ не да Цябе́, Цары́ца Нябе́сная? Хто плач мой і ўздыха́нне маё пры́ме, калі́ не Ты, Найбеззага́ннейшая, надзе́я хрысція́н і прыста́нішча нам, грэ́шным? Хто лепш за Цябе́ ў напа́сцях абаро́ніць? Пачу́й жа стогн мой і схілі́ ву́ха Тваё да мяне́, Улады́чыца, Ма́ці Бо́га майго́, і не пагарджа́й мно́ю, які́ патрабу́е Тваёй дапамо́гі, і не адкі́нь мяне́, грэ́шнага.
Наста́ў на ро́зум і навучы́ мяне́, Цары́ца Нябе́сная; не адступі́ ад мяне́, раба́ Твайго́, за нарака́нне маё, а бу́дзь мне Ма́ці і Засту́пніцай.
Уруча́ю сябе́ мі́ласцівай апе́цы Тваёй: прывядзі́ мяне́, грэ́шнага, да ці́хага і спако́йнага жыцця́, каб я апла́кваў грахі́ свае́.
Бо да каго́ звярну́ся я, вінава́ты, калі́ не да Цябе́, надзе́і і прыста́нішча для грэ́шных, акрыля́емы спадзява́ннем на невымо́ўную мі́ласць Тваю́ і шчо́драсці Твае́́ О, Улады́чыца, Цары́ца Нябе́сная! Ты мне надзе́я і прыста́нішча, прыту́лак, і засту́пніцтва, і дапамо́га.
Цары́ца мая́ найдабрэ́йшая і ско́рая Засту́пніца! Пакры́й Тваі́м хада́йніцтвам мае́ саграшэ́нні, абарані́ мяне́ ад во́рагаў ба́чных і няба́чных; змякчы́ сэ́рцы злых людзе́й, што паўстаю́ць на мяне́.
О, Ма́ці Го́спада майго́, Тварца́! Ты – ко́рань дзяво́цтва і неўвяда́льная кве́тка чысціні́.
О, Багаро́дзіца! Ты пада́й дапамо́гу мне, не́мачнаму ад пло́цкіх страсце́й і няду́жаму сэ́рцам, бо то́лькі Тваё і з Табо́ю Твайго́ Сы́на і Бо́га на́шага ма́ю засту́пніцтва; і Тваі́м найцудо́ўнейшым засту́пніцтвам няха́й зба́ўлюся я ад уся́кае бяды́ і напа́сці, о, найбеззага́ннейшая і найслаўне́йшая Бо́жая Ма́ці Мары́я.
Таму́ я з надзе́яй гавару́ і ўскліка́ю: ра́дуйся, Благада́тная, раду́йся, Абра́даваная; ра́дуйся, Найблагаславе́ннейшая, Гаспо́дзь з Табо́ю.