Канон Ангелу ахоўніку

Канон, глас 8
Песня 1
Ірмо́с: Спява́йма Го́спаду, Які́ правёў наро́д праз Чырво́нае мо́ра, бо Ён адзі́н сла́ўна прасла́віўся.
Прыпеў: Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа мой, памі́луй мяне́.
Спадо́бі, Спасі́целю, Твайго́ раба́ дасто́йна пе́сню заспява́ць і ўсхвалі́ць бяспло́тнага А́нгела, наста́ўніка і ахо́ўніка майго́.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Адзі́н я ў неразу́мнасці і ў ляно́це цяпе́р ляжу́, наста́ўніку мой і ахо́ўніку, не пакі́нь мяне́ на пагі́бель.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ро́зум мой тваёю малі́тваю скіру́й, каб выко́нваць мне Бо́жыя нака́зы, каб атрыма́ў я ад Бо́га адпушчэ́нне грахо́ў, і ненаві́дзець зло наста́ў мяне́, малю́ся табе́.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Малі́ся, Дзе́ва, за мяне́, раба́ Твайго́, да Пада́целя дабра́ з ахо́ўнікам маі́м А́нгелам і наста́ў мяне́ выко́нваць за́паведзі Сы́на Твайго́ і Тварца́ майго́.
Песня 3
Ірмо́с: Ты – умацава́нне тых, хто прыхо́дзіць да Цябе́, Го́спадзі, Ты – святло́ азмро́чаных, і апява́е Цябе́ дух мой.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Усе ду́мкі мае́ і душу́ маю́ да цябе́ я скірава́ў, ахо́ўніку мой; ты ад уся́кае варо́жае спаку́сы збаў мяне́.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Во́раг то́пча мяне́ і зло мне чы́ніць, і навуча́е заўжды́ выко́нваць свае́ жада́нні; але́ ты, наста́ўніку мой, не пакі́нь мяне́ на пагі́бель.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Дай мне спява́ць пе́сню з удзя́чнасцю і шчы́расцю Тварцу́ і Бо́гу, і табе́, до́браму А́нгелу, ахо́ўніку майму́: збаві́целю мой, забяры́ мяне́ ад во́рагаў, які́я чы́няць мне зло.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Ацалі́, Прачы́стая, мае́ збале́лыя гно́йныя ра́ны душы́, прагані́ во́рагаў, які́я заўсёды змага́юцца са мно́ю.
Сядальны, глас 2
Ад любо́ві душэ́ўнай ускліка́ю да цябе́, ахо́ўніка маёй душы́, усесвяты́ мой А́нгеле: атулі́ мяне́ і захава́й ад хі́трых падко́паў.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Багаро́дзіца бясшлю́бная Прачы́стая, Яка́я без се́мені нарадзі́ла Уладара́ ўсіх, Яго́ з А́нгелам, ахо́ўнікам маі́м, малі́, каб я пазба́віўся ад уся́кае збянтэ́жанасці і каб Ён даў замілава́нне і святло́ душы́ маёй, і саграшэ́нняў ачышчэ́нне, бо Ты – адзі́ная ско́рая Засту́пніца.
Песня 4
Ірмо́с: Пачу́ў я, Го́спадзі, пра та́інства заду́мы Тваёй, уразуме́ў спра́вы Твае́ і прасла́віў Тваё Бажаство́.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Малі́ Чалавекалю́бца Бо́га ты, ахо́ўніку мой, і не пакі́нь мяне́, але́ заўсёды ў мі́ры захо́ўвай жыццё маё і пада́й мне спасе́нне неадо́льнае.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Як засту́пніка і ахо́ўніка жыцця́ майго́ атрыма́ўшы цябе́ ад Бо́га, А́нгеле, малю́ цябе́, святы́: ад уся́кіх бед мяне́ вы́звалі.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Маю́ нечыстату́ тваёю свя́тасцю ачы́сці, ахо́ўніку мой, і ад лёсу тых, хто зле́ва, няха́й адасо́блены я бу́ду праз малі́твы твае́, і ўдзе́льнікам сла́вы ста́ну.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Збянтэ́жанасць прыйшла́ да мяне́ ад лі́ха, яко́е абступі́ла мяне́, Прачы́стая, але́ збаў мяне́ ху́тка ад яго́: бо да Цябе́ адзі́най я звярну́ўся.
Песня 5
Ірмо́с: Зра́нку ўскліка́ем Табе́: Го́спадзі, спасі́ нас, бо Ты – Бог наш, апрача́ Цябе́ і́ншага не зна́ем.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Ма́ючы адва́гу пе́рад Бо́гам, умалі́ яго́, ахо́ўніку мой святы́, пазба́віць мяне́ ад уся́кага лі́ха, яко́е прыгнята́е мяне́.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Святло́ све́тлае, све́тла асвятлі́ душу́ маю́, наста́ўніку мой і ахо́ўніку, Бо́гам да́дзены мне А́нгеле.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Мяне́, ахо́пленага сном цяжа́ру грахо́ўнага, захава́й у нядрэ́мнасці, А́нгеле Бо́жы, і ўздымі́ мяне́ на славасло́ўе малі́тваю тваёю.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Мары́я, Спада́рыня Багаро́дзіца бясшлю́бная, надзе́я ве́рных, варо́жую пы́ху перамажы́, а тых, што апява́юць Цябе́, узвесялі́.
Песня 6
Ірмо́с: Ры́зу мне пада́й све́тлую Ты, што апрана́ешся ў святло́, ні́бы ў ры́зу, мнагамі́ласцівы Хрысце́ Бо́жа наш.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Ад уся́кіх няго́д мяне́ вы́баў, і ад няшча́сцяў урату́й, малю́ся табе́, святы́ А́нгеле, да́дзены мне Бо́гам, ахо́ўніку мой до́бры.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Асвятлі́ ро́зум мой і прасвятлі́ мяне́, до́бры, малю́ся табе́, святы́ А́нгеле, і ду́маць пра кары́снае заўжды́ настаўля́й мяне́.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ухілі́ сэ́рца маё ад цяпе́рашняга абурэ́ння і ўмацу́й мяне́ ў пі́льным імкне́нні да дабра́, ахо́ўніку мой, і скіру́й мяне́ цудо́ўна да спако́ю жыццяда́йнага.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Сло́ва Бо́жае ў Цябе́ ўсялі́лася, Багаро́дзіца, Яно́ лю́дзям паказа́ла Цябе́ як нябе́сную ле́свіцу; бо праз Цябе́ Вы́шні сышо́ў да нас.
Кандак, глас 4
Будзь міласэ́рным да мяне́, святы́ А́нгеле Гаспо́дні, ахо́ўніку мой, і не адступа́й ад мяне́, пага́нага, а прасвятлі́ мяне́ святло́м недакрана́льным і зрабі́ мяне́ дасто́йным Ца́рства Нябе́снага.
Ікас
Душу́ маю́, прыгне́чаную мно́гімі спаку́самі, ты, святы́ засту́пніку, невымо́ўнае сла́вы нябе́снае спадо́бі і з пе́ўчымі хара́мі бяспло́тных Сіл Бо́жых памі́луй мяне́ і захава́й, і ду́мкамі до́брымі душу́ маю́ прасвятлі́, каб тваёю сла́ваю, А́нгеле мой, я ўзбагаці́ўся, і перамажы́ маі́х во́рагаў-зламы́снікаў, і зрабі́ мяне́ дасто́йным Ца́рства Нябе́снага.
Песня 7
Ірмо́с: Юнакі́, які́я з Іудзе́і прыйшлі́, не́калі ў Вавіло́не ве́раю ў Тро́іцу по́лымя ў пе́чы перамаглі́, спява́ючы: Бо́жа айцо́ў, благаславёны Ты.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Мі́ласцівы будзь да мяне́ і ўмалі́ Бо́га, Гаспо́дні А́нгеле, бо ты мой засту́пнік ва ўсім жыцці́ маі́м, наста́ўнік і ахо́ўнік, Бо́гам да́дзены мне наве́кі.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Не дазво́ль разбо́йнікам забі́ць душу́ маю́ акая́нную ў час падаро́жжа, святы́ А́нгеле, бо яна́ Бо́гам была́ перада́дзена табе́ беззага́ннаю; наста́ў жа яе́ на шлях пакая́ння.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Усю́ асаро́мленую душу́ маю́ прыво́джу ад ліхі́х маі́х ду́мак і спраў: паспяша́йся ж, наста́ўніку мой, і ацале́нне пада́й мне праз до́брыя ду́мкі, каб я заўжды́ схіля́ўся на пра́вільныя шляхі́.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Праму́драсцю напо́ўні і мо́цаю Бажэ́ственнай, Іпаста́сная Праму́драсць Вы́шняга, дзе́ля Багаро́дзіцы, усіх, хто з ве́раю ўскліка́е: айцо́ў на́шых Бо́жа, благаславёны Ты.
Песня 8
Ірмо́с: Цара́ Нябе́снага, Яко́га апява́юць во́інствы А́нгелаў, апява́йце і высо́ка ўзно́сьце ва ўсе вякі́.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Бо́гам пасла́ны Найдабрэ́йшы А́нгеле, умацу́й жыццё маё, раба́ твайго́, і не пакі́нь мяне́ даве́ку.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Цябе́, до́брага А́нгела, душы́ маёй наста́ўніка і ахо́ўніка, найблажэ́ннейшы, апява́ю наве́кі.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Будзь мне по́крывам і агаро́джаю ў дзень выпрабава́ння ўсіх людзе́й, калі агнём правяра́цца бу́дуць спра́вы до́брыя і ліхі́я.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Будзь памо́чніцай і супако́ем, Багаро́дзіца Вечнадзе́ва, мне, рабу́ Твайму́, і не пакі́нь мяне́ пазба́ўленым быць Твайго́ ўлада́рання.
Песня 9
Ірмо́с: Справядлі́ва Багаро́дзіцай мы вызнае́м Цябе́, праз Цябе́ спасёныя, Дзе́ва Чы́стая, з хара́мі бяспло́тных сіл Цябе́ веліча́ючы.
Прыпеў: Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа мой, памі́луй мяне́.
Памі́луй мяне́, адзі́ны Спасі́целю мой, бо Ты мі́ласцівы і міласэ́рны, і харо́ў пра́веднікаў зрабі́ мяне́ ўдзе́льнікам.
Прыпеў: Святы́ А́нгеле Бо́жы, ахо́ўніку мой, малі́ Бо́га за мяне́.
Дай мне заўжды́ ду́маць і рабі́ць до́брае і кары́снае, Гаспо́дні А́нгеле, і ў не́мачы пакажы́ мяне́ мо́цным і беззага́нным.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ма́ючы спадзява́нне на Цара́ Нябе́снага, малі́ Яго́ з і́ншымі бяспло́тнымі памі́лаваць мяне́, акая́ннага.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Вялі́кае спадзява́нне ма́ючы, Дзе́ва, на Таго́, Хто ўцяле́сніўся ад Цябе́, збаў мяне́ ад кайдано́ў і вызвале́нне мне пада́й і спасе́нне праз малі́твы Твае́.
Малiтва
А́нгеле Хрысто́ў святы́, пе́рад табо́ю схіля́ючыся, малю́ся, ахо́ўніку мой святы́, да́дзены мне пры Святы́м Хрышчэ́нні на захава́нне душы́ і це́ла майго́ грэ́шнага; я ж сваёю ляно́таю і сваі́м злым но́равам прагне́ваў тваю́ найчысце́йшую све́тласць і адагна́ў цябе́ ад сябе́ ўсі́мі гане́бнымі ўчы́нкамі: хлуснёю, паклёпам, за́йздрасцю, асуджэ́ннем, пага́рдаю, непако́рнасцю, братаненаві́снасцю і злапа́мятнасцю, срэбралю́бствам, пралюбадзе́йствам, раздражне́ннем, ску́пасцю, ненасы́тным аб’ядзе́ннем і апі́ўствам, мнагасло́ўем, ду́мкамі злы́мі і хі́трымі, го́рдым но́равам і блу́дным утрапе́ннем, ма́ючы самаво́льнае імкне́нне да ўся́кай пло́цкай асало́ды.
О, злы́я мае́ жада́нні, які́х не ма́е на́ват неразу́мная скаці́на!
Як жа ты змо́жаш гля́нуць на мяне́ або́ наблі́зіцца да мяне́ – як да саба́кі смярдзю́чага́ Які́мі вачы́ма, А́нгеле Хрысто́ў, ты бу́дзеш глядзе́ць на мяне́, мо́цна загра́злага ў бру́дных спра́вах́ І як ужо я змагу́ прасі́ць прабачэ́ння го́ркіх і злых маі́х, і хі́трых учы́нкаў, які́я раблю́ я ва ўсе дні і но́чы, і ко́жную гадзі́ну́ Але́ малю́ся, схіля́ючыся пе́рад табо́ю, ахо́ўніку мой святы́, будзь міласэ́рным да мяне́, грэ́шнага і недасто́йнага раба́ твайго́ (імя), будзь мне памо́чнікам і засту́пнікам ад зло́га майго́ праці́ўніка святы́мі тваі́мі малі́твамі, і Ца́рства Бо́жага ўдзе́льнікам мяне́ зрабі́ з усі́мі святы́мі за́ўжды, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў.
Амінь.