У чацвер першага тыдня Вялікага посту

Песня 1. Глас 6
Ірмо́с: Памочнік і Абаронца стаў мне на спасенне: Ён — мой Бог, і буду славіць Яго, Ён — Бог айца майго, і буду ўзносіць Яго, бо са славаю Ён праслаўлены.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Агнец Божы, Які ўзяў на Сябе грахі ўсіх, здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае, і як Міласэрны, дай мне слёзы жа́лю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Да Цябе прыпада́ю, Іісусе, саграшыў я перад Табою, будзь мі́ласцівы да мяне, здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае, і як Міласэрны, дай мне слёзы жа́лю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Не паўстань на суд са мною, выносячы мае дзе́янні, дасле́дуючы словы і выкрыва́ючы наме́ры; але па міласэрнасці Тваёй, нягледзячы на грахі мае цяжкія, спасі мяне, Усемагутны.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пакаяння час! Прыходжу да Цябе, Стварыцеля майго: здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае, і як Міласэрны, дай мне слёзы жа́лю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Багацце душы ў грахах растра́ціўшы, застаўся я без дабрадзейнасці і набожнасці, і, пакутуючы ад голаду, усклікаю: "Міласці Падацель, Госпадзі, спасі мяне!"
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Упакорыўшыся Хрыстовым бажэственным законам, ты да Яго наблізілася, пакінуўшы нястры́мныя імкненні да асалоды, і дасягнула ўсіх дабрадзейнасцяў, як адной, з поўным благагаве́ннем.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Звыш існая Троіца, у Адзінстве пакланя́емая, здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае і, як Міласэрная, дай мне слёзы жалю.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Багародзіца, Надзея і Абарона тых, хто апявае Цябе! Здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае, і як Уладычыца Чыстая ў пакаянні прымі мяне.
Песня 2
Ірмо́с: Глядзіце і ўбачце, што Я – Бог, Які манну, як дождж, паслаў і ваду з ка́меня праліў некалі ў пустыні лю́дзям Маім дзясніцаю адзінаю і моцаю Маёю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
"Мужчыну я забіў – язва мне, і юнака – рана мне", – усклікаў, рыдаючы, Ламе́х; а ты не страпяну́лася нават, душа мая, запля́міўшы плоць і апага́ніўшы розум.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Вежу задумала ты збудаваць, душа, і цвярдыню ўздзвігнуць сваімі пажаднасцямі, калі б Тварэц не перашкодзіў задумам тваім і не зрынуў на зямлю намаганні твае.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Як жа падобны я да Ламе́ха, ранейшага забойцы, душу́, як мужчыну, і розум, як юнака, забіўшы сласталюбнымі жаданнямі, а цела, як брата свайго, забіўшы, падобна Каіну-забойцу.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Дажджом праліў Гасподзь некалі агонь ад Госпада на беззаконне я́рае і спаліў садо́млян; ты ж распаліла агонь геены, у якім належыць табе, душа, быть спа́ленай.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пара́нены я, пабіты; вось стрэлы ворага, якія працялі маю душу́ і цела, вось раны, язвы гнойныя, пераломы крычаць пра удары самавольных маіх пажаднасцей.
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Працягнула ты рукі свае да Міласэрнага Бога, Марыя, у бездані зол патана́ючы, і, як Пятру, чалавекалюбна руку́ дапамогі Ён пада́ў табе, твайго навярта́ння ўсімі шляхамі шукаючы.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Беспачатная, няствораная Троіца, нераздзельнае Адзінства, прымі мяне, які каецца, спасі мяне, які саграшыў, я – стварэнне Тваё, не пагарджа́й мною, але злі́туйся і збаў мяне ад вогненнага асуджэння.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Прачыстая Уладычыца, Божая Радзіцелька, Надзея тых, хто звяртаецца да Цябе, і Прыстанішча захопленых бураю, міласцівага Стварыцеля і Сына Твайго ўмі́ласціві і да мяне малітвамі Тваімі.
Песня 3
Ірмо́с: Умацуй, Госпадзі, на камені запаведзяў Тваіх няўстойлівае сэрца маё, бо адзіны Ты Святы і Гасподзь.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Да Агары – старажытнай егіпцянкі, падобная ты, душа, зрабіўшыся рабой самавольства і нарадзіўшы новага Ісма́іла – дзёрзкасць.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пра лесвіцу, што вядзе ад зямлі да неба і была пака́зана Іакаву, ведала ты, душа мая, чаму ж не дасягнула ты трывалага узыходжа ння – набожнасці?
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Свяшчэнніка Божага і цара самотнага – як падбенства Хрыстовага жыцця ў свеце сярод людзей – прыклад пераймай.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Навярніся, зарыдай, душа няшчасная, пакуль яшчэ не дайшло да канца свята жыцця, пакуль не зачыніў дзверы хораму Гасподзь.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Не зрабіся стаўпом саляным, душа, азірнуўшыся назад, няхай страшы́ць цябе прыклад Садома: імкніся ўверх, ратуйся ў Сігоры.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Не адрынь маленні тых, хто апявае Цябе, Уладар, а злітуйся, Чалавекалюбец, і дай праба чэнне тым, што з вераю просяць.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Троіца простая, не створаная, беспачатная Істота, апяваемая ў Трох Іпастасях, спасі нас, якія з вераю пакланяемся ўладзе Тваёй.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Ад Айца раней часоў народжанага Сына Ты ў часе нарадзіла, Божая Радзіцелька, не спазнаўшы мужа, – о дзіўны цуд, – Дзеваю застаючыся і малаком кормячы.
Песня 4
Ірмо́с: Пачуў прарок прышэсце Тваё, Госпадзі, і ўстрашы́ўся, што Ты хочаш з Дзевы нарадзіцца і лю́дзям явіцца, і сказаў: "Пачуў я вестку Тваю, і ўстрашы́ўся". Слава сіле Тваёй, Госпадзі!
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Час жыцця майго кароткі і напоўнены пакутамі і заганамі; але ў пакаянні мяне прымі і да розуму прывядзі, каб не зрабіцца мне здабы́чаю і ежай для ворага, Ты Сам, Спасіцель, злітуйся нада мною.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
У царскай годнасці, вянцом і парфіраю ўбраны, чалавек, які валодаў маёмасцю вялікай і быў праведным, меў багацце незлічонае і статкі, раптоўна збяднеўшы, багацце, славу і царства страціў.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Калі ж ён праведным быў і беззаганным больш за ўсіх, але не пазбегнуў подступаў і пастак падманшчыка, то ты, няшчасная грэхалюбная душа, што рабіць будзеш, калі так здарыцца і нешта нечаканае насцігне цябе?
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Ганарлівы я цяпер у словах, дзёрзкі таксама і сэрцам у безразва́жнасці і марнасці; але не асудзі мяне разам з фарысеем, а пакорлівасць мытніка мне дай, адзіны Міласцівы, Суддзя праведны, з апошнім і мяняе залічы.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Саграшыў я, здзе́кваючыся над сасудам плоці маёй, ведаю гэта, Міласэрны; але ў пакаянні мяне прымі і да розуму прывядзі, каб не зрабіцца мне здабы́чаю і ежай для ворага, Ты Сам, Спасіцель, злітуйся нада мною.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
У ідала я сам сябе ператварыў, пажаднасцямі душу́ сваю апаганіўшы, Міласэрны; але ў пакаянні мяне прымі і да розуму прывядзі, каб не зрабіцца мне здабы́чаю і ежай для ворага, Ты Сам, Спасіцель, злітуйся нада мною.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Не слухаў я голасу Твайго, не паслухаўся Пісання Твайго, Заканадавец; але ў пакаянні мяне прымі і да розуму прывядзі, каб не зрабіцца мне здабы́чаю і ежай для ворага, Ты Сам, Спасіцель, злітуйся нада мною.
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
У глыбіню вялікіх мярзот зацягнутая, не загра́зла ты ў іх, а ўзышла памышленнямі добрымі праз дзе́янні да найвышэйшай дабрадзейнасці са славаю, Марыя, свет ангелаў здзівіўшы.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Нераздзе́льнае Істотаю і нязлі́тнае ў Асобах, Троічнае Адзінае Бажаство, Табою, Адзінаца́рственнае і Супрасто́льнае, я навуча́юся богапазна́нню. Спяваю Табе песню ве́лічную, якая ў вышнім свеце тройчы спяваецца.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: І нараджа́еш Ты, і застаешся Дзеваю, і захоўваеш у тым і ў другім прыродную дзявоцкасць; Народжаны з Цябе абнаўляе законы прыроды: і ўлонне дзявоцкае нараджае. Дзе жадае Бог, там пераадольваецца прыродны парадак, бо Ён робіць усё, як жадае.
Песня 5
Ірмо́с: Мяне, што з ночы не перастаю апяваць Цябе, Чалавекалюбец, прасвятлі, малюся, і настаў мяне на выкананне запаведзяў Тваіх, і навучы мяне, Спасе, здзяйсня́ць волю Тваю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Долу ску́рчанай прымі падабенства, душа, прыйдзі, прыпадзі да ног Іісуса, каб Ён вы́прастаў цябе і ты роўна пайшла б па шляхах Гасподніх.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Хаця Ты і глыбокі калодзеж, Уладар, але пашлі для мяне струмяні́ з прачыстых Тваіх жыл, каб я, падобна самаранцы, наталі́ўшыся, больш не меў смагі, бо струмяні жыцця Ты вытача́еш.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Сілаа́мам няхай будуць для мяне слезы мае, Уладару Госпадзі, каб амыў і я вочы сэрца майго і ўбачыў духоўным зрокам Цябе, Святло Спрадвечнае.
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
З непараўна́льнай любоўю Дрэву Крыжа жадаючы пакланіцца, спадобілася ты жада́нага; спадобі ж і мяне, усеблажэнная, дасягну́ць вышэйшай славы.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Цябе, Троіца, мы славім, Адзінага Бога: "Святы, святы, святы Ты: Айцец, Сын і Дух", – простая Істота, Адзінства заўсёды пакланя́емае.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: З Цябе, непару́шаная, бязмужняя Маці-Дзева, увасобіўся паводле майго складу Бог, Які стварыў вякі, і злучыў з Сабою чалавечую прыроду.
Песня 6
Я ўсклікнуў усім сэрцам маім да міласэрнага Бога, і пачуў Ён мяне з пекла апраметнага, і вы́веў з пагібелі жыццё маё.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Я, Спасіцель, згу́бленая ў Цябе некалі царская драхма; але, запаліўшы свяцільнік – Прадцечу Твайго, Слова, пашукай і знайдзі Твой вобраз.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Паўстань і змагайся, як Іісус з Амалі́кам, з плоцкімі пажаднасцямі, заўсёды перамагаючы і гавааніця́наў – падманныя помыслы
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Каб полымя пажаднасцей патушы́ць, ручаі слёз няспынна пралівала ты, Марыя, душою палымнее́ючы; такую ж благадаць падава́й і мне, твайму рабу.
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Бясстра́снасці нябеснай дасягну́ла ты, маці, высокім жыццём на зямлі; таму маліся, каб і тым, хто апявае цябе, збавіцца ад пажаднасцей хадайніцтвамі тваімі.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: "Я ёсць Троіца простая, нераздзельная, адрозная ў Асобах, і Адзінства Я ёсць, злучанае па прыродзе", – Айцец абвяшчае, і Сын, і Бажэственны Дух.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Улонне Тваё нарадзіла нам Бога, Які прыняў наш вобраз; Яго ж як Тварца ўсяго малі, Багародзіца, каб нам по малітвах Тваіх апраўдацца.
Кандак, глас 6: Душа мая, душа мая, / паўстань, што спіш ты? / Канец набліжа́ецца, / і ты моцна збянтэ́жышся. / Уздымі́ся ж, / каб злітаваўся над табою Хрыстос Бог, // Які ўсюды прысу́тны і ўсё напаўня́е.
Песня 7
Ірмо́с: Саграшылі мы, учынілі беззаконне, няпраўду перад Табою, і не захавалі, і не вы́каналі таго, што Ты запаве́даў нам. Але не пакінь нас да канца, айцоў Божа!
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Зніклі дні мае, як сон ад прабуджэння, таму, як Езекі́я я пла́чу на ложы маім, каб падоўжаны мне быў час жыцця; але які Ісаія пахада́йнічае за цябе, душа, калі не Бог усіх?
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Прыпада́ю да Цябе і прыно́шу Табе, як слёзы, словы мае: "Саграшыў я, як не саграшыла блудніца і беззаконне ўчыніў, як ніхто іншы на зямлі; але памілуй, Уладару, стварэнне Тваё і пакліч мяне!"
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пахава́ў я вобраз Твой і сказі́ў запаведзь Тваю, азмрочылася ўва мне ўся прыгажосць, і пажаднасцямі пату́шаны свяцільнік; але злітуйся, Спасіцель, і вярні мне радасць, як спявае Давід.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Звярніся, пакайся, адкрый схаванае, скажы Богу Усёзнаўцу: "Ты ведаеш мае тайны, адзіны Спасіцель; Сам жа памілуй мяне, як спявае Давід, па міласці Тваёй!"
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Усклікнуўшы да Прачыстай Багамаці, ты перш утаймавала буру ярых бушуючых пажаднасцей, і пасароміла ворага-падманшчыка; але цяпер пада́й дапамогу ў смутку і мне, рабу твайму.
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Таго, Якога ўзлюбіла ты, Якога пажадала, дзеля Якога ты плоць знясі́ліла, прападобная, малі цяпер Хрыста за рабоў, каб Ён, быў міласцівы да ўсіх нас, каб мірны стан даў усім, хто пакланя́ецца Яму.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Бог Троіца апяваецца як Троіца Простая, Нераздзельная, Адзінасутная і Адзіная Істотаю, як Светачы і Святло, як Святыя тры і адзінае Святое; таму апявай, праслаўляй, душа, Жыццё і Жыцці – усіх Бога.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Апява́ем Цябе, благаслаўляем Цябе, пакланя́емся Табе, Богарадзіцелька, бо нарадзіла Ты Адзінага з Нераздзельнай Троіцы – Хрыста Бога і Сама адкрыла нам, якія жывуць на зямлі, нябеснае.
Песня 8
Ірмо́с: Яго воінствы нябесныя славяць, і перад Ім трымцяць Херувімы і Серафімы; кожнае дыханне і стварэнне, апявайце, благаслаўляйце і ўзносьце Яго на ўсе вякі!
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Слёзы, як міра з сасуда, узліва́ючы на галаву Тваю, Спасіцель, усклікаю да Цябе, як блудніца, якая міласці шукае, маленне прыношу і прашу, каб атрымаць мне прабачэнне.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Калі і ніхто так, як я, не саграшыў перад Табою, але ўсё ж прымі, Міласэрны Спасіцель, і мяне, які са страхам каецца і з любоўю ўсклікае: "Саграшыў я перад Табой Адзіным, памілуй мяне, Міласцівы!"
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Злітуйся, Спасіцель, над Тваім стварэннем і адшукай як Пастух авечку згубленую, апярэдзь мяне, які заблукаў, уратуй ад ваўка, зрабі мяне ягнём на па́шы авечак Тваіх.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Калі Ты сядзеш як Суддзя Міласцівы і я́віш грозную веліч Тваю, Спасіцель, – які ж будзе страх тады! Калі печ пала́е і ўсе баяцца няўмольнага Суда Твайго!
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Святла Незаходнага Маці, цябе прасвятліўшы, вызваліла ад змроку пажаднасцей; таму, прыняўшы благадаць Духа, прасвятлі, Марыя, тых, што з вераю цябе ўсхваляюць.
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Цуд новы убачыўшы ў табе, маці, сапраўды ўра́жаны быў Божы ўгоднік Засі́ма, бо ангела ў плоці ён бачыў, і здзіўленнем увесь напоўніўся, апяваючы Хрыста навекі.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Беспачатны Ойча, Сыне субеспачатны, Уцяшыцелю Добры, Дух праведны; Слова Божага Бацька, Айца Беспачатнага Слова, Дух жывы і стваральны, Троіца Адзіная, памілуй мяне.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Нібы з пурпурнага складу, Прачыстая, духоўная парфіра – плоць Эману́іла ўнутры ўлоння Твайго сатка́лася; таму мы Цябе, ісцінную Багародзіцу, ўшаноўваем.
Песня 9
Ірмо́с: Нараджэнне зачатага без семені – неспасціжнае; Плод Маці, не спазнаўшай мужа, – беззага́нны: бо абнаўляе Божае нараджэнне законы прыроды. Таму Цябе мы, усе роды, як Боганявесту-Маці праваслаўна велічаем.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Будзь міласэрным, спасі мяне, Сыне Давідаў, памілуй, Ты, Які апантаных словам ацаліў, і мне словы міласэрныя, як разбойніку, вымаві: "Праўду кажу табе, са Мною будзеш у ра́і, калі прыйду ў славе Маёй!"
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Разбойнік дакара́ў Цябе, другі ж разбойнік Богам вы́знаў Цябе, бо яны абодва побач з Табой на крыжы віселі; Ты ж, Усяміласцівы, як разбойніку, які ўвераваў у Цябе і пазнаў у Табе Бога, і мне адкрый дзверы слаўнага Царства Твайго.
Прыпеў: Памілуй мяне, Б ожа, памілуй мяне.
Стварэнне пакутавала, бачачы Цябе распятага: горы і камяні ад жаху распада́ліся, і зямля страсяну́лася, і пекла спустошылася, і паме́ркла святло дзённае, бачачы Цябе, Іісусе, цвікамі прыбітага да Крыжа.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Дастойных пладоў пакаяння ад мяне не патрабуй, бо моц мая знясі́лілася ўва мне; сэрца мне дай заўсёды скру́шанае і ўбогасць духоўную, каб я Табе іх прынёс як прыемную ахвяру, адзіны Спасіцель.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Суддзя мой і знаўца мяне! Ты хочаш з Ангеламі зноў прыйсці, каб здзе́йсніць суд над усім светам; міласцівым Тваім поглядам тады зірну́ўшы на мяне, Іісусе, злітуйся і змілуйся нада мною, які больш за ўвесь род чалавечы саграшыў.
Прыпеў: Прападобная маці М арыя, малі Бога за нас.
Уразіла ты ўсіх незвычайным жыццём тваім: і Ангелаў чыны́, і чалавечыя сходы, жывучы́ як бясплотная і нашу прыроду пераадолеўшы. Таму, ідучы́, быццам бесцялесная, Марыя, ты нагамі Іардан перайшла.
Прыпеў: Прападобная маці Марыя, малі Бога за нас.
Умі́ласціў Тварца да тых, што ўсхваля́юць цябе, прападобная маці, каб збавіцца нам ад бед і горасцей, што адусюль насцігаюць нас, каб мы, ад спакус збаўленыя, няспынна велічалі Госпада, Які праславіў цябе.
Прыпеў: Прападобны ойча Андрэе, малі Бога за нас.
Андрэю: Андрэе дастахва́льны і ойча найблажэннейшы, пастыр Крыцкі, не пераставай маліцца за тых, хто апявае цябе, каб пазбавіцца нам ад гневу, і гора, і разбурэння, і саграшэнняў бязмерных, ушаноўваючы тваю памяць з вераю.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Айца праславім, Сыну хвалу ўзнясём, Бажэственнаму Духу з вераю паклонімся – Троіцы нераздзельнай, Адзінай Істотаю, як Святлу і Светачам, і Жыццю і Жыццям, што дае жыццё і прасвятляе краі свету.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Горад Твой захоўвай, Богарадзіцелька Прачыстая, бо пад Тваёй аховай ён з вераю царствуе, і Табою ўмацоўваецца, і Тваім спрыя́ннем адольвае ўсякае выпрабава́нне, і скара́е ворагаў, і трымае іх у паслушэ́нстве.