У аўторак першага тыдня Вялікага посту

Песня 1. Глас 6
Ірмо́с: Памочнік і Абаронца стаў мне на спасенне: Ён — мой Бог, і буду славіць Яго, Ён — Бог айца майго, і буду ўзносіць Яго, бо са славаю Ён праслаўлены.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Каінава пераўзышоўшы забойства, я па сваёй волі зрабіўся забойцам сумлення душы́, жы́вячы плоць і ваю́ючы супраць душы́ ліхімі маімі дзе́яннямі.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
З Авелем, Іісусе, я не зраўняўся ў праведнасці, ні дароў Табе прыемных не прыносіў я ніколі, ні спраў богаўгодных, ні ахвяры чыстай, ні жыцця беззага́ннага.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Як К аін, так і мы з табой разам, душа злашчасная, Стварыцелю ўсяго прынеслі ахвяру заганную – і справы нячыстыя, і жыццё нягоднае; за гэта і асу́джаны.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Гліну ажывіўшы, Стварыцель, Ты даў мне плоць і косці, дыханне і жыццё; але, Тварэц мой, Збавіцель мой і Суддзя, у пакаянні прымі мяне!
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Адкрываю перад Табою, Спасіцель, грахі, якія зрабіў я, і душы́ і цела майго раны, якія злачынна нане́слі мне ўнутраныя згу́бныя памышле́нні.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Хоць і саграшыў я, Спасіцель, але ведаю, што Ты Чалавекалюбец: караеш спага́дліва і мі́луеш сардэчна, бачыш таго, хто плача, і спяшаешся, як бацька, паклікаць згубленага.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Звыш існая Троіца, у Адзінстве пакланя́емая, здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае і, як Міласэрная, дай мне слёзы жалю.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Багародзіца, Надзея і Абарона тых, хто апявае Цябе! Здымі з мяне ярмо цяжкае грахоўнае, і як Уладычыца Чыстая ў пакаянні прымі мяне.
Песня 2
Ірмо́с: Пачуй, неба, я буду абвяшчаць і апяваць Хрыста, Які з Дзевы прышоў у плоці.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пашыў і мне грэх скураную вопратку, зняўшы з мяне першае Богам сатканае адзенне.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Апра́нуты я ў адзежу сораму, як лісцем смакоўніцы, што выкрыва́е мае́ самавольныя пажа́днасці.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Апрану́ўся я ў адзежу, агідна запля́мленую і мярзотна акрыва́ўленую выцяка́ннямі пажа́длівага і сласталю́бнага жыцця.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Паддаўся я згу́бным пажа́днасцям і разбура́льным звычкам, і таму вораг цяпер прыгнята́е мяне.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Перавагу аддаўшы жыццю, прывя́занаму да рэчаў і набы́ткаў, замест бескары́слівасці, Спасіцель, цяпер я пад цяжкім ярмом знаходжуся.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Упрыгожыў я куміра плоці каляровай аздобаю нячыстых памышле́нняў і цярплю асуджэ́нне.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пра адно толькі знешняе ўбранства паклапаціўся я старанна, у занядба́нні пакінуўшы ўнутраную богападобную скінію.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пахава́ў я пажа́днасцямі сваімі прыгажосць першатворнага вобраза, Спасіцель, але Ты, як некалі драхму, шукаючы, знайдзі яе.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Саграшыў я і як блудніца ўсклікаю да Цябе: "Адзін я саграшыў перад Табою, але прымі, Спасіцель, як міра, мае слёзы!"
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
"Міласцівы будзь, – як мытнік усклікаю да Цябе, – Міласцівы будзь да мяне, Спасіцель, бо ніхто з дзяцей Адама так, як я, не саграшыў перад Табою!"
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Цябе, Адзінага ў трох Асобах Бога ўсіх, апяваю: Айца, і Сына, і Духа Святога.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Прачыстая Багародзіца Дзева, адзіная ўсімі апява́емая, маліся старанна, каб спасці́ся нам.
Песня 3
Ірмо́с: Умацуй, Госпадзі, на камені запаведзяў Тваіх няўстойлівае сэрца маё, бо адзіны Ты Святы і Гасподзь.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Крыніцу жыцця знайшоў я ў Табе – Пераможцы смерці, і ўсклікаю да Цябе ад сэрца майго, пакуль яшчэ не канец: "Саграшыў я, змілуйся і спасі мяне!"
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Саграшыў я, Госпадзі, саграшыў перад Табою! Змілуйся нада мною: бо няма грэшніка сярод людзей, якога б я не пераўзышоў саграшэннямі.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Падобнае тым, якія ў часы Ноя блудадзейнічалі, рабіў я, Спасіцель, і успадкаваў пакаранне іх: у патопе патапле́нне.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Падобнае Хаму, які бацьку знява́жыў, рабіла ты, душа: не закрыла ты сораму бліжняга, тварам назад адвярну́ўшыся.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Як пажару Лот, пазбягай, душа мая, граху, уцякай ад Садома і Гаморы, пазбягай полымя ўсякага бяздумнага жадання.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Памілуй, Госпадзі, памілуй мяне, усклікаю да Цябе, калі прыйдзеш з Ангеламі Тваімі, каб усім адплаціць належнае паводле спраў іх.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Троіца простая, не створаная, беспачатная Істота, апяваемая ў Трох Іпастасях, спасі нас, якія з вераю пакланяемся ўладзе Тваёй.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Ад Айца раней часоў народжанага Сына Ты ў часе нарадзіла, Божая Радзіцелька, не спазнаўшы мужа, – о дз іўны цуд, – Дзеваю застаючыся і малаком кормячы.
Песня 4
Ірмо́с: Пачуў прарок прышэсце Тваё, Госпадзі, і ўстрашы́ўся, што Ты хочаш з Дзевы нарадзіцца і лю́дзям явіцца, і сказаў: "Пачуў я вестку Тваю, і ўстрашы́ўся". Слава сіле Тваёй, Госпадзі!
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Не спі, душа мая, дасканалься, як вялікі сярод патрыярхаў, каб дасягнуць табе дзе́яння з разуме́ннем, каб узбагаціцца розумам, які бачыць Бога, і пранікнуць у непрыступны змрок сузіраннем, і набыць скарб вялікі.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Дванаццаць патрыярхаў вялікі сярод патрыярхаў нарадзіўшы, таямніча ўсталяваў для цябе, душа мая, лесвіцу дзейнага ўзыходжання, прамудра размясціўшы дзяцей, як аснаванне, як прыступкі для ўзыходжання.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Па прыкладу Іса́ва ненавіснага аддала ты, душа, свайму спакусніку першародства першаснай прыгажосці, і бацькоўскае благаславенне страціла, і дваяка паддала́ся спакусе, няшчасная: дзеяннем і розумам; таму цяпер пакайся.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Эдомам Ісаў быў празва́ны за крайнюю да жанчын пажадлівасць: бо няўстры́манасцю заўсёды пала́ючы і сласталюбствам апага́ньваючыся, ён быў іменава́ны Эдомам, што азначае: "распале́нне душы́ грэхалю́бнай".
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пра Іава на гноішчы пачуўшы, і пра яго апраўданне, ты, душа мая, не ўзяла́ з яго прыкладу мужнасці, не мела ты цвёрдай волі ва ўсім, што спазнала, што зазнала, але аказалася нецярпліваю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Той, які быў раней на троне, – цяпер голы, на гноішчы, у язвах; багаты дзецьмі і знакаміты стаў раптоўна бяздзетным і бяздомным; але харомамі сваімі лічыў ён гноішча, а язвы – камяня́мі каштоўнымі.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Нераздзе́льнае Істотаю і нязлі́тнае ў Асобах, Троічнае Адзінае Бажаство, Табою, Адзінаца́рственнае і Супрасто́льнае, я навуча́юся богапазна́нню. Спяваю Табе песню ве́лічную, якая ў вышнім свеце тройчы спяваецца.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: І нараджа́еш Ты, і застаешся Дзеваю, і захоўваеш у тым і ў другім прыродную дзявоцкасць; Народжаны з Цябе абнаўляе законы прыроды: і ўлонне дзявоцкае нараджае. Дзе жадае Бог, там пераадольваецца прыродны парадак, бо Ён робіць усё, як жадае.
Песня 5
Ірмо́с: Мяне, што з ночы не перастаю апяваць Цябе, Чалавекалюбец, прасвятлі, малюся, і настаў мяне на выкананне запаведзяў Тваіх, і навучы мяне, Спасе, здзяйсня́ць волю Тваю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пра Маісея чула ты, душа, як у старажытнасці яго ў кошыку, быццам у хораме, па вадзе насіла хвалямі рэчкі, і пазбег ён горкага бедства, задуманага фараонам.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пра баб-павітух чула ты, няшчасная душа, што павінны былі́ некалі забіваць немаўлят мужчынскага полу – плод цнатлівасці; таму цяпер, як вялікі Маісей, пі малако прамудрасці.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Як Маісей вялікі егіпцяніна, ты, няшчасная душа, не забіла таго, што калечыць розум; як жа ты, скажы, паселішся ў пустыні страсцей праз пакаянне?
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
У пустыні пасяліўся вялікі Маісей; ідзі ж і ты, душа, рабі па прыкладу яго жыцця, каб і табе прысутнічаць пры сузіранні Богаяўле́ння ў цярновым кусце́.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Маісеева жазло, якое стукнула па моры і адкрыла глыбіню, уяўляй, душа, як вобраз Крыжа Божага, якім зможаш і ты вялікае здзе́йсніць.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Аарон прыносіў Богу ў агні беззаганнае, чыстае; а Афні́ і Фінее́с прыносілі як і ты, душа, чу́жаснае для Бога нячыстае жыццё.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Цябе, Троіца, мы славім, Адзінага Бога: "Святы, святы, святы Ты: Айцец, Сын і Дух", – простая Істота, Адзінства заўсёды пакланя́емае.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: З Цябе, непару́шаная, бязмужняя Маці-Дзева, увасобіўся паводле майго складу Бог, Які стварыў вякі, і злучыў з Сабою чалавечую прыроду.
Песня 6
Я ўсклікнуў усім сэрцам маім да міласэрнага Бога, і пачуў Ён мяне з пекла апраметнага, і вы́веў з пагібелі жыццё маё.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Хва́лі, Спасіцель, грахоў маіх, як у Чырвоным моры, вярнуўшыся, раптам пакрылі мяне, як некалі егіпцян і іх коннікаў.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Неразумны твой выбар, душа, як у Ізраіля ў старажытнасці: бо замест божай манны ты аддала́ перавагу бяздумнаму, сласталюбнаму насычэнню страсця́мі.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Калодзежам хананейскіх памышле́нняў аддала́ перавагу ты, душа, замест каменя з жы́лаю вады, з якога рэчка прамудрасці, нібы чаша, пралівае струмяні багослоўя.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Свіному мясу, і катлам, і егіпецкай ежы аддала́ перавагу ты, душа мая, замест нябеснай ежы, як некалі бяздумны народ у пустыні.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Калі стукнуў Маісей, раб Твой, жазлом аб камень, ён вобразна прадвы́явіў жыватворчыя рэбры Твае, з якіх усе мы, Спасіцель, чэрпаем піццё сапраўднага жыцця.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Даследуй, душа, як Іісус Наві́н, і пабач абетава́ную зямлю, якая яна, і пасяліся ў ёй праз выкана́нне закона.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: "Я ёсць Троіца простая, нераздзельная, адрозная ў Асобах, і Адзінства Я ёсць, злучанае па прыродзе", – Айцец абвяшчае, і Сын, і Бажэственны Дух.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Улонне Тваё нарадзіла нам Бога, Які прыняў наш вобраз; Яго ж як Тварца ўсяго малі, Багародзіца, каб нам по малітвах Тваіх апраўдацца.
Кандак, глас 6: Душа мая, душа мая, / паўстань, што спіш ты? / Канец набліжа́ецца, / і ты моцна збянтэ́жышся. / Уздымі́ся ж, / каб злітаваўся над табою Хрыстос Бог, // Які ўсюды прысу́тны і ўсё напаўня́е.
Песня 7
Ірмо́с: Саграшылі мы, учынілі беззаконне, няпраўду перад Табою, і не захавалі, і не вы́каналі таго, што Ты запаве́даў нам. Але не пакінь нас да канца, айцоў Божа!
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Калі везлі на калясніцы каўчэг, і цялец у бок павярнуў, то Оза, толькі дакрануўшыся да каўчэга, зазна́ў на сабе гнеў Божы; таму пазбягай яго дезёрзкасці, душа, ушаноўвай Бажэственнае са страхам.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Ты чула пра Авесалома, як ён супраць прыроды паўстаў; ведаеш пра яго мярзотныя ўчынкі, якімі ён апаганіў ложа бацькі свайго Давіда. Але ты сама рабіла па прыкладу яго пажа́длівых і сласталю́бных памкне́нняў.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Скары́ла ты свабодную сваю годнасць целу твайму, бо знайшоўшы іншага Ахітафе́ла – ворага, ты, душа, схілілася да яго пара́даў; але іх разбурыў Сам Хрыстос, каб ты ўратавалася поўнасцю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Саламон цудоўны і поўны благадаці прамудрасці некалі злое перад Богам учыніўшы, адступіўся ад Яго. Да яго ты сама, душа, зрабілася падобнай жыццём сваім, пракляцця вартым.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Асалодамі страсцей сваіх захоплены, Саламон апага́ніўся. На жаль, раўнівец прамудрасці зрабіўся раўніўцам распутных жанчын і стаў чу́жасным для Бога. Ты сама, душа, рабіла падобнае яму ў розуме агіднай сласталю́бнасцю.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Да Раваа́ма падобнай стала ты, душа, бо ён не паслухаўся бацькоўскіх парадаў, а таксама падобнай і да найгоршага раба, Іераваа́ма, даўняга мяцежніка. Але адкінь падабенства ім і ўсклікай да Бога: "Саграшыла я, злітуйся нада мною!"
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Бог Троіца апяваецца як Троіца Простая, Нераздзельная, Адзінасутная і Адзіная Істотаю, як Светачы і Святло, як Святыя тры і адзінае Святое; таму апявай, праслаўляй, душа, Жыццё і Жыцці – усіх Бога.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Апява́ем Цябе, благаслаўляем Цябе, пакланя́емся Табе, Богарадзіцелька, бо нарадзіла Ты Адзінага з Нераздзельнай Троіцы – Хрыста Бога і Сама адкрыла нам, якія жывуць на зямлі, нябеснае.
Песня 8
Ірмо́с: Яго воінствы нябесныя славяць, і перад Ім трымцяць Херувімы і Серафімы; кожнае дыханне і стварэнне, апявайце, благаслаўляйце і ўзносьце Яго на ўсе вякі!
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Ты па прыкладу Азі́і, душа, зрабіўшы, носіш яго праказу ў сабе падвойную, бо пра нягоднае думаеш і беззаконнае робіш. Пакінь тое, чаго трымаешся, і звярніся да пакаяння.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Пра ніневі́іцянаў чула ты, душа, як пакаяліся яны перад Богам у рубішчы і попеле, па іх прыкладу ты не зрабіла, а аказалася горшай за ўсіх, хто саграшыў да закона і пасля закона.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Ты чула пра Іерамію, душа, які ў рове з граззю з рыданнямі ўсклікаў да горада Сіёна і слёз шукаў; пераймай яго слёзнае жыццё і атрымаеш спасенне.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Іо́на ў Фарсі́с пабег, прадба́чачы навяртанне ніневіцян: бо ён ведаў, будучы прарокам, міласэрнасць Божую, і таму раўнівасцю палымнеў, каб не з’явілася прароцтва лжывым.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Чула ты, душа, як Данііл у рове закрыў пашчы звяроў; даведалася ты, як юнакі разам з Азарыяй пагасілі вераю полымя распа́ленай печкі.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Са Старога Запавета ўсіх я прывёў табе, душа, у прыклад, рабі падобна богаўгодным справам праведных, і, наадварот, пазбяга́й грахоў ліхіх людзей.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Беспачатны Ойча, Сыне субеспачатны, Уцяшыцелю Добры, Дух праведны; Слова Божага Бацька, Айца Беспачатнага Слова, Дух жывы і стваральны, Троіца Адзіная, памілуй мяне.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Нібы з пурпурнага складу, Прачыстая, духоўная парфіра – плоць Эману́іла ўнутры ўлоння Твайго сатка́лася; таму мы Цябе, ісцінную Багародзіцу, ўшаноўваем.
Песня 9
Ірмо́с: Нараджэнне зачатага без семені – неспасціжнае; Пл од Маці, не спазнаўшай мужа, – беззага́нны: бо абнаўляе Божае нараджэнне законы прыроды. Таму Цябе мы, усе роды, як Боганявесту-Маці праваслаўна велічаем.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Хрыстос быў спакуша́ны: дыявал спакуша́ў Яго, паказваючы камяні, каб Ён ператвары́ў іх у хлябы́; узвёў Яго на гару, каб убачыў усе царствы свету ў адно імгненне; бойся, душа, пасткі такой, не спі і маліся ўвесь час Богу.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Го́рліца пустынелю́бная, голас таго, хто кліча, Хрыстоў свяцільнік усклікаў, прапаведуючы пакаянне; але Ірад з Ірадыядай чынілі беззаконне; глядзі, душа мая, не заблы́тайся ў сетках беззаконнікаў, а ўзлюбі пакаянне.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
У пустыні пасяліўся благадаці Прадце ча, і з усёй Іудзеі і Самары́і сыходзіліся слухаць яго і спавядаліся ў грахах сваіх, хрышчэнне прымаючы рупліва. Але ты не рабіла па іх прыкладу, душа.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Шлюб – пачэсны і ложа – неапаганенае, таму што Хрыстос іх некалі благаславіў, плоццю ежу спажываючы, і ў Ка́не на вяселлі ваду ў віно ператвара́ючы, і першы гэты цуд здзяйсня́ючы, каб ты перамянілася, душа.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Спаралізаванага ўмацаваў Хрыстос, і той пасцель сваю ўзяў, і юнака памерлага ўзняў сына ўдавы, таксама – і слугу сотніка; і самаранцы адкрыў Сябе, праз гэта ў Духу служэнне Богу табе, душа, прадвы́значыў.
Прыпеў: Памілуй мяне, Божа, памілуй мяне.
Тую, што мела кровацячэ́нне, ацаліў дакрана́ннем да кра́ю вопраткі Гасподзь, пракажоных ачысціў, сляпых і кульгавых, прасвятліўшы, вы́правіў, глухіх жа і нямых, і сагну́тую ацаліў словам, каб ты імкнулася спасціся, няшчасная душа.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны: Айца праславім, Сыну хвалу ўзнясём, Бажэственнаму Духу з вераю паклонімся – Троіцы нераздзельнай, Адзінай Істотаю, як Святлу і Светачам, і Жыццю і Жыццям, што дае жыццё і прасвятляе краі свету.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны: Горад Твой захоўвай, Богарадзіцелька Прачыстая, бо пад Тваёй аховай ён з вераю царствуе, і Табою ўмацоўваецца, і Тваім спрыя́ннем адольвае ўсякае выпрабава́нне, і скара́е ворагаў, і трымае іх у паслушэ́нстве.
Прыпеў: Прападобны ойча Андрэе, малі Бога за нас.
Андрэю: Андрэе дастахва́льны і ойча найблажэннейшы, пастыр Крыцкі, не пераставай маліцца за тых, хто апявае цябе, каб пазбавіцца нам ад гневу, і гора, і разбурэння, і саграшэнняў бязмерных, ушаноўваючы тваю памяць з вераю.
Ірмо́с: Нараджэнне зачатага без семені – неспасціжнае; Плод Маці, не спазнаўшай мужа, – беззага́нны: бо абнаўляе Божае нараджэнне законы прыроды. Таму Цябе мы, усе роды, як Боганявесту-Маці праваслаўна велічаем.