Паніхіда
Свяшчэннік: Благаславёны Бог наш заўжды, цяпер і заўседы, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Хор: Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памі́луй нас. [Тройчы]
Алілуія, глас 8
Дыякан: Алілуія. [Тройчы]
Верш 1: Блажэнныя тыя, каго Ты выбраў і прыняў, Госпадзі.
Верш 2: Памяць іх з роду ў род.
Верш 3: Душы іх у дабры будуць знаходзіцца.
Трапар, глас 8
Глыбінёю мудрасці чалавекалюбна усё будуючы,/ і падаючы ўсім карыснае,/ адзіны Творца, супакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх,/ бо яны надзею палажылі на Цябе,/ Тварца і стваральніка і Бога нашага.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны, глас той жа
Мы маем Цябе за сцяну і прытулак / і Заступніцу спрыяльную прад Богам,/ што, будучы Дзеваю, нарадзіла Яго,/ Багародзіца, ратунак верных.
Трапары, глас 5
Благаславёны Ты, Госпадзі,/ навучы мяне запаветам Тваім.
Мноства святых знайшлі крыніцу жыцця/ і дзверы раю,/ дай мне, і я знайду шлях у рай праз пакаянне;/ я загінулая авечка,/ пакліч мяне, Збавіцель,/ і ўратуй мяне.
Благаславёны Ты, Госпадзі,/ навучы мяне запаветам Тваім.
Супакой, Божа, рабоў Тваіх/ і асялі іх у раю,/ дзе мноства святых, Госпадзі,/ і праведныя ззяюць, як свяцілы./ Спачылых рабоў Тваіх супакой,/ і выбач ім усе правіны.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Троічны:
Троічнае ззянне адзінага Бажаства хвалім, усклікаючы:/ святы Ты ёсць, беспачатны Ойча,/ роўна беспачатны Сын і Божы Духу!/ Прасвятлі нас, што з вераю Табе служым,/ і вызвалі нас з агня вечнага.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны:
Радуйся, Чыстая, што Бога целам нарадзіла на збаўленне ўсім./ Табою людскі род знайшоў збаўленне/ няхай праз Цябе і мы знойдзем рай./ Багародзіца, Чыстая, Благаславёная.
Алілуія, алілуія, алілуія, слава Табе, Бо́жа. [Тройчы]
Малая екцення
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Яшчэ молімся за спакой душ спачылых рабоў Божых [імёны] і за выбачэньне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб Гасподзь Бог уладкаваў душы іх там, дзе праведныя супачываюць.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Свяшчэннік: Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і спакой спачылых рабоў Тваіх [імёны], Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворным Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Сядальны, глас 5
Супакой, Збавіцель наш,/ з праведнымі рабоў Тваіх,/ і асялі іх у сялібах Тваіх,/ як напісана,/ выбачаючы як Добры правіны іх/ вольныя і міжвольныя,/ і ўсе свядомыя і несвядомыя, Чалавекалюбны.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны
Ты, што з Дзевы заззяў свету, Хрысце Божа,/ Ёю ж сыноў святла паказаў, памілуй нас.
Канон, глас 6
Песня 1
Ірмос: Як быццам па сушы хадзіў пяшком Ізраіль,/ і бачыўшы, як прыгнятальнік фараон топіцца,/ усклікаў: Песню перамогі / Богу спяваем.
Запевы
Дыякан: Супакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Хор: Супакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Свяшчэннік: Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Хор: І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Песня 3
Ірмос: Госпадзі,/ няма святога, як Ты Божа мой,/ што ўзнёс сілу Сваіх верных, Добры,/ і ўмацаваў нас на камені/ славы Тваёй.
Запевы
Дыякан: Супакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Хор: Супакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Свяшчэннік: Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Хор: І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Песня 6
Ірмос: Бачыўшы жыцьцёвае мора/ ўсхваляванае навальніцай спакусаў,/ прыйшоўшы да ціхага прыстанку Твайго/ ўсклікаю да Цябе,/ ўзвядзі ад тлену жыццё маё,/ Многаміласцівы.
Кандак, глас 8
Са святымі супакой, Хрысце, душы рабоў Тваіх, і дзе няма ні болю ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае.
Ікас, глас 8
Ты, Сам адзін несмяротны,/ што збудаваў і стварыў чалавека / але мы зямельныя, што з зямлі створаныя,/ і ў тую ж зямлю пойдзем, / як Ты зволіў, што стварыў мяне і сказаў мне: / “Ты зямля, і ў зямлю пойдзеш”,/ куды ўсе людзі пойдуць і мы пойдзем. /Надмагільны плач творыць песню:/ алілуя, алілуя, алілуя.
Запевы
Дыякан: Супакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Хор: Супакой, Госпадзі, душы спачылых рабоў Тваіх.
Свяшчэннік: Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Хор: І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Свяшчэннік: Багародзіцу і Маці свету ў песнях ўзвялічым.
Хор: Духі і душы праведнікаў усхваляць Цябе, Госпадзе.
Песня 9
Ірмос: Бога/ людзям немагчыма бачыць,/ бо на Яго не адважацца глядзець ангельскія станы./ Табою ж, Найчысцейшая, з’явілася людзям/ Слова ўцелясненане, што Яго ўзвелічаючы/ з нябеснымі сіламі/ Цябе славім.
Трапары, глас 4
Са духамі спачылых праведных/ душы рабоў Тваіх, Збавіцель, супакой/ ахоўваючы іх у блажэнным жыцці, Чалавекалюбны.
У прыстанішчы Тваім, Госпадзі,/ дзе ўсе святыя Твае супачываюць,/ супакой і душы рабоў Тваіх,/ бо Ты адзіны Чалавекалюбны.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Ты Бог, што зыйшоў у пекла і з кайданоў закаваных вызваліў,/ Ты ж і душы рабоў Тваіх супакой.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Багародзічны:
Адзіна Чыстая і Нявінная Дзева, што без семя нарадзіла Бога,/ маліся, каб выратавацца іх душам.
Сугубая екцення
Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй, молімся Табе, выслухай нас і памілуй.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Яшчэ молімся за спакой душ спачылых рабоў Божых [імёны] і за выбачэньне ім усякае правіны свядомае і несвядомае.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Каб Гасподзь Бог уладкаваў душы іх там, дзе праведныя супачываюць.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста несмяротнага Цара і Бога нашага просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Свяшчэннік: Божа духаў і ўсякае плоці! Ты смерць пераадолеў і дыявала перамог, і жыццё свету Твайму даў. Сам Госпадзі, супакой душы спачылых рабоў Тваіх [імёны] у месцы светлым, у месцы радасным, у месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні журбы ні стогнаў. Усякую правіну, што зрабілі яны словам, учынкам ці думкаю, як добры і чалавекалюбны Бог, выбач ім, бо няма чалавека, які жыў і не саграшыў, Ты адзін – без граху. Праўда Твая – праўда вечная і слова Тваё – ісціна.
Свяшчэннік: Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і спакой спачылых рабоў Тваіх [імёны], Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворным Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Дыякан: У блажэнным успенні вечны спакой дай, Госпадзе, спачылым рабам Тваім [імёны], і ўчыні ім вечную памяць.
Хор: Вечная памяць. [Тройчы]
Хор: Душы іх у дабры будуць знаходзіцца, і памяць іх з роду ў род.