Бажэственная літургія Свяціцеля Іаана Златавустага

Літургія аглашэнных
Пачатак
Дыякан: Благаславі, уладыка.
Свяшчэннік: Благаславёна Царства Айца і Сына, і Святога Духа цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Вялікая (мірная) екцення
Дыякан: У міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За мір з вышынь і збаўленне душ нашых Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За мір усяго свету, дабрабыт святых Божых Цэркваў і з’яднанне ўсіх Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За святы храм гэты і за тых, што з вераю, благагавеннем і страхам Божым уваходзяць у яго, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За Спадара і айца нашага Блажэннейшага Мітрапаліта Са́ву і за Спадара нашага Праасвяшчэннейшага епіскапа Афанасія, шаноўнае прасвітарства, у Хрысце дыяканства, за ўвесь прычт і людзей Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За горад гэты (вёску гэтую, святы манастыр гэты), усякі горад і краіну і за тых, што вераю жывуць у іх, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За спрыяльнае надвор’е, за багаты ўраджай пладоў зямных і часы мірныя Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За падарожных на вадзе і зямлі, хворых, тых, што пакутуюць, паланёных і за збаўленне іх Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і заўжды Дзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і усё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Малітва 1-га антыфона
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Бо належыць Табе усякая слава, пашана і пакланенне – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Антыфон 1-шы (З 102-га псалма)
1-шы хор: Благаславі, душа мая, Госпада. Благаславёны Ты, Госпадзі. Благаславі, душа мая, Госпада і уся унутранасць мая – імя святое Яго.
2-гі хор: Благаславі, душа мая, Госпада, і не забывай усіх дабрадзействаў Яго.
1-шы хор: Ён ачышчае ўсе беззаконні твае, ацаляе усе немачы твае.
2-гі хор: Вызваляе ад пагібелі жыццё тваё, вянчае цябе міласцю і шчодрасцямі.
1-шы хор: Насычае дабротамі жаданне тваё, абнаўляецца, як у арла, маладосць твая.
2-гі хор: Шчодры і міласцівы Гасподзь, доўгацярплівы і многаміласцівы.
1-шы хор: Благаславі, душа мая, Госпада, і уся ўнутранасць мая – імя святое Яго. Благаславёны Ты, Госпадзі.
Малая екцення
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і заўжды Дзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і усё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Малітва 2-га антыфона
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Бо Тваё ўладанне, і Тваё ёсць Царства і сіла, і слава – Айца і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Антыфон 2-гі (Псалом 145)
1-шы хор: Хвалі, душа мая, Госпада. Буду хваліць Госпада, у жыцці маім; буду спяваць Богу майму, пакуль я ёсць.
2-гі хор: Не спадзявайцеся на князёў, на сына чалавечага, у якім няма збаўлення.
1-шы хор: Выходзіць дух яго, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень знікаюць усе задумы яго.
2-гі хор: Блажэнны, каму памочнік Бог Іакава, у каго надзея на Госпада Бога яго.
1-шы хор: Які стварыў неба і зямлю, мора і усё, што ў іх.
2-гі хор: Які вечна захоўвае ісціну, учыняе правасуддзе пакрыўджаным, дае ежу галодным.
1-шы хор: Гасподзь вызваляе вязняў, Гасподзь умудрае сляпых.
2-гі хор: Гасподзь выпрамляе сагнутых, Гасподзь любіць праведных.
1-шы хор: Гасподзь ахоўвае прышэльцаў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях грэшных знішчае.
2-гі хор: Гасподзь будзе царстваваць у векі, Бог твой, Сіоне, з роду ў род.
1-шы хор: Слава Айцу і Сыну, і Святому Духу.
2-гі хор: І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Адзінародны Сыне, глас 6
Хор: Адзінародны Сыне і Слова Божае, несмяротны Ты, і пажадаў дзеля нашага збаўлення прыняць плоць ад Святой Багародзіцы і заўжды Дзевы Марыі, і, не змяніўшыся, стаў чалавекам; і распяты Ты быў, Хрысце Божа, і смерцю смерць патаптаў, Ты адзін са Святой Троіцы, праслаўляемы разам з Айцом і Святым Духам, збаў нас.
Малая екцення
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і заўжды Дзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і усё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Малітва 3-га антыфона
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Бо Ты добры і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Антыфон 3-ці, Блажэнны
1-шы хор: У Царстве Тваім памяні нас, Госпадзі, як прыйдзеш у Царства Тваё.
1-шы хор: Блажэнныя ўбогія духам, бо іх ёсць Царства Нябеснае.
2-гі хор: Блаженныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца.
1-шы хор: Блажэнныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю.
2-гі хор: Блажэнныя тыя, што жадаюць і прагнуць праўды, бо яны насыцяцца.
1-шы хор: Блажэнныя міласцівыя, бо яны памілаваны будуць.
2-гі хор: Блажэнныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
1-шы хор: Блажэнныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца.
2-гі хор: Блажэнныя гнаныя за праўду, бо іх ёсць Царства Нябеснае.
1-шы хор: Блажэнныя вы, калі будуць вас ганьбіць, і гнаць, і ўсякім словам ліхім несправядліва зневажаць за Мяне.
2-гі хор: Радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах.
1-шы хор: Слава Айцу і Сыну, і Святому Духу.
2-гі хор: І цяпер, і заўседы, і на векі вякоў. Амінь.
Малы ўваход
Свяшчэннік: [таемна]
Дыякан: Прамудрасць! Станьце прама!
Хор: Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста; збаў нас, Сыне Божы, у святых дзіўны, што пяем Табе: алілуія.
Трапары і Кандакі, адпаведныя дню.
[...]
Малітва перад спевамі Трысвятога
Свяшчэннік: [таемна]
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Свяшчэннік: Бо Ты Святы, Божа наш, і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды.
Дыякан: Госпадзі, збаў набожных.
Хор: Госпадзі, збаў набожных.
Дыякан: І пачуй нас.
Хор: І пачуй нас.
Дыякан: І на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Трысвятое
Хор: Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памі́луй нас. [Тройчы]
Слава Айцу і Сыну, і Святому Духу і цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Святы Несмяротны, памілуй нас.
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, памілуй нас.
Пракімен
Дыякан: Будзем уважлівымі!
Свяшчэннік: Мір усім.
Чытач: І духу твайму.
Дыякан: Прамудрасць!
Чытач: [прамаўляе пракімен]
Апостал
Дыякан: Прамудрасць!
Чытач: [назва Апостала]
Дыякан: Будзем уважлівымі!
Чытач: [чытае Апостал]
Алілуія
Свяшчэннік: Мір табе.
Чытач: І духу твайму.
Хор: Алілуія. [Тройчы]
Чытач: [чытае алілуія]
Евангеллe
Свяшчэннік: [таемна]
Дыякан: Благаславі, уладыка, дабравесніка святога апостала і евангеліста (імя евангеліста).
Свяшчэннік (благаслаўляючы): Бог па малітвах святога, слаўнага, усяхвальнага апостала і евангеліста (імя), няхай дасць табе слова дабравесціць з вялікай сілаю, для спаўнення Евангелля Ўзлюбленага Сына Свайго, Госпада нашага Іісуса Хрыста.
Дыякан: Амінь.
Свяшчэннік: Прамудрасць! Станьце прама! Выслухаем Святое Евангелле! Мір усім.
Хор: І духу твайму.
Дыякан: Паводле (імя) Святога Евангелля чытанне.
Хор: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе.
Свяшчэннік: Будзем уважлівымі!
(чытаецца Евангелле)
Хор: Слава Табе, Госпадзі, слава Табе.
Сугубая екцення
Дыякан: Скажам усе ад усяе душы і ад усяго разумення нашага скажам.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Госпадзі Ўседзяржыцелю, Божа айцоў нашых, молімся Табе, выслухай і памілуй.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй молімся Табе, выслухай і памілуй.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Яшчэ молімся за вялікага Спадара і айца нашага Блажэннейшага Мітрапаліта Са́ву і за Спадара нашага Праасвяшчэннейшага епіскапа Афанасія, Лодзінскага і Познаньскага, і за ўсю ў Хрысце брацію нашу.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Яшчэ молімся за Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе, каб нам весці ціхае і спакойнае жыццё з усёй набожнасцю і годнасцю.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Яшчэ молімся за братоў нашых свяшчэннікаў, іераманахаў і за ўсё ў Хрысце брацтва наша.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Яшчэ молімся за блажэнных і заўсёды памятных свяцейшых патрыярхаў праваслаўных і за заснавальнікаў гэтага святога храма і за ўсіх ужо спачылых айцоў і братоў, што тут ляжаць і ўсюды, праваслаўных.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Яшчэ молімся аб міласці, жыцці, спакоі, здароўі, збаўленні, Божым наведанні, прабачэнні і адпушчэнні грахоў рабам Божым, браціі святога гэтага храма.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Яшчэ молімся за ахвярадаўцаў і дабрачынцаў у святым і ўсячэсным храме гэтым, за тых, што тут спяваюць, працаўнікоў і за ўсіх прысутных тут людзей, што чакаюць ад Цябе вялікае і багатае міласці.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Малітва прылежнага малення
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Бо Ты міласцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Екцення за памерлых
Дыякан: Памілуй нас, Божа, па вялікай міласці Тваёй, молімся Табе, выслухай і памілуй.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Яшчэ молімся за ўпакаенне душ спачылых рабоў Божых (імёны) і за выбачэнне ім усякае правіны, вольнае і міжвольнае.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Каб Гасподзь Бог усяліў душы іх туды, дзе праведныя спачываюць.
Хор: Госпадзі, памілуй. [Тройчы]
Дыякан: Міласці Божае, Царства Нябеснага і адпушчэння грахоў іх у Хрыста, несмяротнага Цара і Бога нашага, просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Малітва за памерлых
Свяшчэннік: Божа духаў і ўсякае плоці, Ты смерць перамог і дыявала пакарыў, і жыццё свету Твайму даў; Сам, Госпадзі, упакой душы спачылых рабоў Тваіх (імёны) у месцы светлым, у месцы квітнеючым, у месцы спакойным, адкуль уцяклі пакуты, журба і стагнанне; усякае саграшэнне, учыненае імі словам або ўчынкам, або думкаю, як добры і чалавекалюбны Бог, прабач, бо няма чалавека, які б жыў і не саграшыў: бо Ты адзін толькі без граху, праўда Твая – праўда навекі, і слова Тваё – ісціна.
Свяшчэннік: Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і ўпакаенне спачылых рабоў Тваіх (імёны), Хрысце Божа наш, і Табе славу ўзносім з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Екцення за аглашэнных
Дыякан: Памаліцеся, аглашэнныя, Госпаду.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Верныя, за аглашэнных памолімся, каб Гасподзь памілаваў іх.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб наставіў іх словам ісціны.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб адкрыў ім Евангелле праўды.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб далучыў іх да Святой Сваёй, Саборнай і Апостальскай Царквы.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Збаў, памілуй, заступі і захавай іх, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Аглашэнныя, галовы вашы перад Госпадам схіліце.
Хор: Табе, Госпадзі.
Малітва за аглашэнных
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Каб і яны з намі славілі найпачэснейшае і велічнае імя Тваё – Айца і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Літургія верных
Пачатак
Дыякан: Усе аглашэнныя, выйдзіце. Аглашэнныя, выйдзіце. Усе аглашэнныя, выйдзіце. Няхай ніхто з аглашэнных не застаецца, толькі верныя, яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Прамудрасць.
1-я малітва верных
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Бо належыць Табе ўсялякая слава, пашана і пакланенне – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Скарочаная вялікая екцення
Дыякан: Яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За мір з вышынь і збаўленне душ нашых Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За мір усяго свету, добры стан святых Божых Цэркваў і з’яднанне ўсіх Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За святы храм гэты і за тых, што з верай, благагавеннем і страхам Божым уваходзяць у яго, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Прамудрасць.
2-я малітва верных
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Каб мы, пад уладаю Тваёю заўжды ахаваныя, Табе славу ўзносілі – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Херувімская песня
Хор: Мы, Херувімаў тайна яўляючы і Жыватворчай Троіцы трысвятую песню спяваючы, усякі цяпер адкладзем жыццёвы клопат.
Свяшчэннік: [таемна]
Вялікі ўваход
Дыякан: Вялікага Спадара і айца нашага Блажэннейшага Са́ву, Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы, і Спадара нашага Праасвяшчэннейшага Афана́сія, Епіскапа Лодзінскага і Познаньскага, няхай памяне Гасподзь Бог у Царстве Сваім, заўжды, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Свяшчэннік: Праасвяшчэнных мітрапалітаў, архіепіскапаў і епіскапаў, і ўвесь свяшчэнніцкі і манашаскі чын, і прычт царкоўны, брацію святога храма гэтага, вас і ўсіх праваслаўных хрысціян няхай памяне Гасподзь Бог у Царстве Сваім, заўжды, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь. Каб Цара ўсіх мы прынялі, Якога нябачна суправаджаюць ангельскія чыны. Алілуія, алілуія, алілуія.
Прасіцельная екцення
Дыякан: Дапоўнім малітву нашу Госпаду.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За ўскладзеныя Пачэсныя Дары Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За святы храм гэты і за тых, што з вераю, благагавеннем і страхам Божым уваходзяць у яго, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб увесь дзень быў дасканалым, святым, мірным і бязгрэшным, у Госпада просім.
Хор: Пада́й, Госпадзі.
Дыякан: Ангела міру, вернага настаўніка, ахоўніка душ і целаў нашых у Госпада просім.
Хор: Пада́й, Госпадзі.
Дыякан: Прабачэння і адпушчэння грахоў і правіннасцей нашых у Госпада просім.
Хор: Пада́й, Госпадзі.
Дыякан: Добрага і карыснага душам нашым і міру для свету ў Госпада просім.
Хор: Пада́й, Госпадзі.
Дыякан: Астатні час жыцця нашага ў міры і пакаянні правесці ў Госпада просім.
Хор: Пада́й, Госпадзі.
Дыякан: Хрысціянскага сканчэння жыцця нашага, бязбольнага, непасаромленага, мірнага, і добрага адказу на Страшным судзе Хрыстовым просім.
Хор: Пада́й, Госпадзі.
Дыякан: Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, Слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і заўжды Дзеву Марыю з усімі святымі памянуўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Малітва Прынашэньня, пасля пастаўлення Бажэственных Дароў на св. Прастоле
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Шчодрасцямі Адзінароднага Сына Твайго, з Якім благаславёны Ты з Прасвятым і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: Мір ўсім!
Хор: І духу твайму.
Дыякан: Узлюбім адзін аднаго, каб у аднадумнасці вызнаваць.
Хор: Айца і Сына, і Святога Духа – Троіцу Адзінасутную і Нераздзельную.
Дыякан: Дзверы, дзверы! Да прамудрасці будзем уважлівымі.
Сімвал веры
1. Ве́рую ў Адзі́нага Бо́га Айца́, Уседзяржы́целя, Тварца́ не́ба i зямлі́, усяго́ ба́чнага i няба́чнага.
2. I ў адзі́нага Го́спада Iiсу́са Хрыста́, Сы́на Бо́жага, Адзiнаро́днага, ад Айца́ наро́джанага пе́рад усі́мi вяка́мi; Святло́ ад Святла́, Бо́га і́сцiннага ад Бога і́сцiннага, наро́джанага, не ство́ранага, адзiнасу́тнага з Айцо́м, праз Яко́га ўсё ста́лася.
3. Які́ дзе́ля нас, людзе́й, i дзе́ля на́шага спасе́ння сышо́ў з нябёс i ўцяле́снiўся ад Ду́ха Свято́га i Дзе́вы Мары́i, i стаў чалаве́кам.
4. Быў распя́ты за нас пры По́нцii Пiла́це, i паку́таваў, i быў пахава́ны.
5. I ўваскрэ́с на трэ́цi дзень зго́дна з Піса́ннем.
6. I ўзышо́ў на нябёсы, i сядзі́ць правару́ч Айца́.
7. I зноў пры́йдзе ў сла́ве судзі́ць жывы́х i мёртвых, i Яго Ца́рству не бу́дзе канца́.
8. I ў Ду́ха Свято́га, Го́спада, Жыватво́рчага, што ад Айца́ зыхо́дзiць, што з Айцо́м i Сы́нам ра́зам пакланя́емы i сла́вiмы, што гавары́ў праз праро́каў.
9. У адзі́ную Святу́ю Сабо́рную i Апо́стальскую Царкву́.
10. Вызнаю́ адно́ хрышчэ́нне для адпушчэ́ння грахо́ў.
11. Чака́ю ўваскрасе́ння мёртвых
12. i жыцця́ бу́дучага ве́ку. Амі́нь.
Святое прынашэнне
Дыякан: Станем добра, станем са страхам, будзем уважлівымі, каб святое прынашэнне ў міры прыносіць.
Хор: Міласць міру, ахвяру хвалення.
Свяшчэннік: Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста і любоў Бога Айца, і супольнаць Святога Духа няхай будуць з усімі вамі.
Хор: І з духам тваім.
Свяшчэннік: Угару ўзнімем сэрцы.
Хор: Мы ўзнялі да Госпада.
Свяшчэннік: Падзякуем Госпаду.
Хор: Дастойна і праведна ёсць пакланяцца Айцу і Сыну, і Святому Духу – Троіцы Адзінасутнай і Нераздзельнай.
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Пераможную песню спяваючы, выгукваючы, усклікаючы і прамаўляючы:
Хор: Святы, Святы, Святы Гасподзь Саваоф, напоўнены неба і зямля славы Тваёй. Асанна ў вышніх! Благаславёны, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, асанна ў вышніх.
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Прыміце, ежце, гэта ёсць Цела Маё, за вас ламімае дзеля адпушчэння грахоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Піце з яе ўсе, гэта ёсць Кроў Мая Новага Запавету, за вас і за многіх праліваемая дзеля адпушчэння грахоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Тваё ад Тваіх Табе прыносім па ўсіх і за ўсё.
Хор: Цябе апяваем, Цябе благаслаўляем, Табе дзякуем, Госпадзі, і молімся Табе, Божа наш.
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Асабліва за Прасвятую, Прачыстую, Найблагаславеннейшую, слаўную Уладычыцу нашу Багародзіцу і заўжды Дзеву Марыю.
Хор: Дастойна ёсць сапраўды ўблажаць Цябе, Багародзіцу, заўжды блажэнную і найчысцейшую, і Маці Бога нашага. Пачэснейшую за Херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за Серафімаў, што непарушанаю нарадзіла Бога Слова, Існую Багародзіцу, Цябе велічаем.
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Найперш памяні, Госпадзі, Вялікага Спадара і Айца нашага Блажэннейшага Са́ву, Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы, і Спадара нашага Праасвяшчэннейшага Афана́сія, Епіскапа Лодзінскага і Познаньскага, і захавай іх для Святых Тваіх Цэркваў у міры, цэласці, пашане, добрым здароўі, даўгалецці і каб яны правільна выкладалі слова Тваёй ісціны.
Хор: І ўсіх, і ўсіх.
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: І дай нам адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам славіць і апяваць найпачэснейшае і велічнае імя Тваё - Айца і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: І няхай будуць міласці Вялікага Бога і Збавіцеля нашага Іісуса Хрыста з усімі вамі.
Хор: І з духам тваім.
Прасіцельная екцення
Дыякан: Усіх святых памянуўшы, яшчэ і яшчэ ў міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: За прынесеныя і асвячоныя пачэсныя Дары Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб чалавекалюбны Бог наш, прыняўшы іх на святы і наднябесны і духоўны Свой ахвярнік, як пах водару духоўнага, паслаў нам Бажэственную благадаць і дар Святога Духа, памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб пазбавіцца нам ад усякага гора, гневу і нястачы, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Свяшчэннік: [таемна]
Дыякан: Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Каб увесь дзень быў дасканалым, святым, мірным і бязгрэшным, у Госпада просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Ангела міру, вернага настаўніка, ахоўніка душ і целаў нашых у Госпада просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Прабачэння і адпушчэння грахоў і правіннасцей нашых у Госпада просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Добрага і карыснага душам нашым і міру для свету ў Госпада просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Астатні час жыцця нашага ў міры і пакаянні правесці ў Госпада просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Хрысціянскага сканчэння жыцця нашага, бязбольнага, непасаромленага, мірнага, і добрага адказу на страшным судзе Хрыстовым просім.
Хор: Падай, Госпадзі.
Дыякан: Адзінства веры і супольнасці Святога Духа папрасіўшы, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Малітва перад св. Прычашчэннем
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: І спадобі нас, Уладару, каб мы з адвагаю, неасуджана смелі заклікаць Цябе, нябеснага Бога Айца, і прамаўляць:
Людзі: Ойча наш,/ Які ёсць у нябёсах,/ няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Царства Тваё,/ няхай будзе воля Твая як на небе, так і на зямлі./ Хлеб наш надзённы дай нам сёння;/ і даруй нам даўгі нашы, як і мы даруем даўжнікам нашым;/ і не ўвядзі нас у спакусу,/ але збаў нас ад злога.
Свяшчэннік: Бо Тваё ёсць Царства і сіла, і слава – Айца і Сына, і Святога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: Мір усім.
Хор: І духу твайму.
Дыякан: Галовы вашы перад Госпадам схіліце.
Хор: Табе, Госпадзі.
Малітва схілення галавы
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Благадаццю і шчодрасцямі, і чалавекалюбствам адзінароднага Сына Твайго, с Якім Ты благаславёны з Прасвятым і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: [таемна]
Дыякан: Будзем уважлівымі!
Хор: Табе, Госпадзі.
Свяшчэннік: Святое – святым!
Хор: Адзін Святы, адзін Гасподзь Іісус Хрыстос, на славу Бога Айца. Амінь.
Прычашчэнне свяшчэннаслужыцеляў
[...]
Прычашчэнне веруючых
Дыякан: Са страхам Божым і вераю прыступіце.
Хор: Благаславёны, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, Бог ёсць Гасподзь, і Ён явіўся нам.
Свяшчэннік: Верую, Госпадзі, і вызнаю, што Ты сапраўды Хрыстос, Сын Бога Жывога, што Ты прыйшоў у свет грэшных збавіць, з якіх першы – я. Яшчэ верую, што гэта Само Прачыстае Цела Тваё і гэта Сама Пачэсная Кроў Твая. Таму малюся Табе: памілуй мяне і прабач мне правіннасці мае, вольныя і міжвольныя, у словах, у справах, свядомыя і несвядомыя; і спадобі мяне неасуджана прычасціцца Прачыстых Тваіх Тайн, дзеля адпушчэння грахоў і дзеля жыцця вечнага. Амінь.
Свяшчэннік: Вячэры Тваёй Тайнай сёння, Сыне Божы, як удзельніка мяне прымі, бо ворагам Тваім я не выдам тайны і не дам Табе пацалунка, як Іуда, але, як разбойнік, вызнаю Цябе: памяні мяне, Госпадзі, у Царстве Тваім. Няхай не ў суд і не ў асуджэнне будзе мне прычашчэнне Святых Тваіх Тайн, Госпадзі, а дзеля ацалення душы і цела. Амінь.
Хор: Цела Хрыстова прыміце, з Крыніцы несмяротнай спажывіце. Алілуія, алілуія, алілуія.
Пасля прычашчэння
Свяшчэннік: Збаў, Божа, людзей Тваіх і благаславі наследдзе Тваё.
Хор: Мы ўбачылі святло ісціннае, прынялі Духа Нябеснага, знайшлі веру ісцінную, Нераздзельнай Троіцы пакланяемся, бо Яна збавіла нас.
Свяшчэннік: Заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь. Няхай напоўняцца вусны нашы хваленнем Цябе, Госпадзі, каб мы апявалі славу Тваю, бо Ты спадобіў нас прычасціцца Святых Тваіх Бажэственных, Несмяротных і Жыватворчых Тайнаў. Захавай нас у Тваім асвячэнні, штодзень навучацца праўдзе Тваёй. Алілуія, алілуія, алілуія.
Екцення падзякі за прычашчэнне
Дыякан: Станьце прама. Прыняўшы Бажэственныя, Святыя, Прачыстыя, Несмяротныя, Нябесныя і Жыватворчыя, Страшныя Хрыстовы Тайны, належна падзякуем Госпаду.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Заступі, збаў, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёю благадаццю.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Дыякан: Папрасіўшы, каб дзень гэты быў дасканалым, святым, мірным і бязгрэшным, самі сябе, і адзін аднаго, і ўсё жыццё наша Хрысту Богу аддадзім.
Хор: Табе, Госпадзі.
Свяшчэннік: Бо Ты асвячэнне наша, і Табе славу ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: З мірам выйдзем.
Хор: У імя Гасподняе.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
Заамвонная малітва
Свяшчэннік: Ты благаслаўляеш тых, хто благаслаўляе Цябе, Госпадзі, і асвячаеш тых, хто спадзяецца на Цябе! Збаў людзей Тваіх і благаславі наследдзе Тваё; паўнату Царквы Тваёй захавай; асвяці тых, хто любіць красу дома Твайго; праслаў іх за гэта Бажэственнаю Тваёю сілаю і не пакінь нас, якія спадзяемся на Цябе. Мір свету Твайму дай, цэрквам Тваім, свяшчэннікам, воінству і ўсім людзям Тваім. Бо ўсякае добрае даянне і ўсякі дасканалы дар даецца звыш і сыходзіць ад Цябе, Айца свяцілаў, і Табе славу і падзяку, і пакланенне ўзносім – Айцу і Сыну, і Святому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Хор: Амінь. Няхай будзе імя Гасподняе благаславёным цяпер і давеку. [Тройчы]
Псалом 33-ці
1. Благаслаўлю Госпада на ўсякі час, заўжды хвала Яму ў вуснах маіх.
2. Госпадам будзе хваліцца душа мая, хай пачуюць лагодныя і ўзвесяляцца.
3. Велічайце Госпада са мною і ўзнясем імя Яго разам.
4. Я шукаў Госпада, і Ён пачуў мяне, і ад усіх бед маіх збавіў мяне.
5. Прыступіце да Яго і прасвятліцеся, і абліччы вашы не будуць пасаромлены.
6. Вось убогі паклікаў, і Гасподзь пачуў яго, і ад усіх бед яго збавіў яго.
7. Стаіць на варце Ангел Гасподні вакол тых, што баяцца Яго, і збаўляе іх.
8. Зведайце і ўбачыце, які добры Гасподзь; блажэнны чалавек, які спадзяецца на Яго.
9. Бойцеся Госпада, усе святыя Яго, бо не маюць нястачы тыя, што баяцца Яго.
10. Багатыя збяднелі і згаладаліся, а тыя, што шукаюць Госпада, не маюць нястачы ні ў якім дабры.
11. Прыйдзіце, дзеці, паслухайце мяне, страху Гасподняму навучу вас.
12. Які той чалавек, што хоча жыць і любіць бачыць добрыя дні?
13. Стрымлівай язык свой ад зла і вусны свае ад каварных слоў.
14. Ухіляйся ад зла і рабі дабро; шукай міру і следуй за ім.
15. Вочы Гасподнія – на праведных, і вушы Яго – да малітвы іх.
16. Аблічча ж Гасподняе супраць тых, хто робіць зло, каб знішчыць на зямлі памяць пра іх.
17. Паклікалі праведныя, і Гасподзь пачуў іх, і ад усіх бед іх збавіў іх.
18. Блізкі Гасподзь да скрушаных сэрцамі і пакорлівых духам Ён збавіць.
19. Многа бед у праведных, і ад усіх іх збавіць іх Гасподзь.
20. Захоўвае Ён усе косці іх і ніводная з іх не зламаецца.
21. Смерць грэшнікаў лютая, і хто ненавідзіць праведнага, тыя грашаць.
22. Збавіць Гасподзь душы рабоў Сваіх; і не саграшаць усе, хто спадзяецца на Яго.
Малітва на спажыванне Святых Дароў
Свяшчэннік: [таемна]
Свяшчэннік: Благаславенне Гасподняе на вас Яго благадаццю і чалавекалюбствам заўжды, цяпер і заўсёды, і на векі вякоў.
Хор: Амінь.
Свяшчэннік: Свяшчэннік: Слава Табе, Хрысце Божа, надзея наша, слава Табе.
Хор: Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.
Хор: Госпадзі памілуй. (Тройчы)
Хор: Благаславі.
Адпуст
Свяшчэннік: [Уваскрэслы з мёртвых] Хрыстос, ісцінны Бог наш, малітвамі Прачыстае Свае Маці, святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, святога айца нашага Іаана Златавустага, архіепіскапа Канстанцінопальскага, і святога (храма і святога, памяць якога ў гэты дзень), святых і праведных богаайцоў Іаакіма і Анны і ўсіх святых, памілуе і збавіць нас, бо Ён Добры і Чалавекалюбны.
Хор: Збаў, Хрысце Божа, і памілуй Блажэннейшага Са́ву, Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы, і Спадара нашага Праасвяшчэннейшага Афана́сія, Епіскапа Лодзінскага і Познаньскага, настаяцеля, брацію і прыхаджан святога гэтага храма і ўсіх праваслаўных хрысціян, Госпадзі, захавай іх на многія леты.